Студэнцкая думка (Вільня)
Студэнцкая Думка | |
Студэнцкая Думка 1925, №5 | |
Тэматыка | Часопіс беларускага студэнцтва |
---|---|
Краіна | Польшча |
Выдавец | Беларускі Студэнцкі Саюз |
Дата заснаваньня | 1924 |
Дата закрыцьця | 1935 |
Мова | беларуская |
Студэ́нская ду́мка — грамадзка-палітычны, навуковы і літаратурны часопіс Беларускага студэнцкага саюзу. Выходзіў у Вільні ў 1924—1926, 1928—1931 і 1935 роках. Пабачыла сьвет 15 нумароў, зь якіх №2(3) сканфіскаваны польскімі ўладамі. Сярэдні аб’ём выданьня — 30 старонак.
Рэдактары-выдаўцы: А. Зянюк, І. Гагалінскі, Я. Шутовіч, М. Шкялёнак, С. Станкевіч, М. Якімец. Часопіс імкнуўся прадстаўляць «агульны ідэйны кірунак адраджэнскай беларускай моладзі». Зьмяшчаў хроніку найважнейшых падзей грамадзка-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцьця ў Заходняй Беларусі, БССР, Чэхаславаччыне, Латвіі, падрабязна асьвятляў дзейнасьць саюзу, зьмяшчаў паведамленьні аб працы Таварыства прыяцеляў беларусаведы, пра ўдзел вучняў Віленскай беларускай гімназіі ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Шмат увагі аддаваў Аб’яднаньню беларускіх студэнцкіх арганізацый у Празе, гісторыі беларускага студэнцкага руху, зьберажэньню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Узьнімаў праблемы філязофіі, культуралёгіі і паліталёгіі, нацыянальна-культурнага адраджэньня, псыхалёгіі. Зьмяшчаў літаратуразнаўчыя і навуковыя працы, лекцыі, успаміны, паэтычныя творы, запісы вуснай народнай творчасьці, апавяданьні, рэпрадукцыі карцін.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вабішчэвіч, А. М. «Студэнцкая думка» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 — С. 221.
- Вабішчэвіч, А. М. «Студэнцкая думка» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 — С. 436.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Студэнцкая думка» (1924—1935) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
- «Студэнцкая Думка» 1928-га году: «хоць зарэж — вучыцца немагчыма!»