Перайсьці да зьместу

Алесь Пашкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляксандар Пашкевіч.
Алесь Пашкевіч

лац. Aleś Paškievič
Дата нараджэньня 11 верасьня 1972(1972-09-11) (52 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак публіцыст, пісьменьнік, літаратуразнаўца, паэт, літаратар
Навуковая сфэра паэзія[1], літаратуразнаўства[1] і публіцыстыка[1]
Сябра ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]
Узнагароды
ордэн «За заслугі» III ступені

Алесь Пашкевіч (нарадзіўся 11 верасьня 1972, Слуцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі пісьменьнік і мовазнаўца, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2002—2011). Кандыдат філялягічных навук (1998).

Нарадзіўся 11 верасьня 1972 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці.

Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1994) і асьпірантуру. Кандыдат філялягічных навук (1998), тэма дысэртацыі — «Фэномэн узвышэнства ў беларускай паэзіі 20 стагодзьдзя». Працаваў выкладчыкам у БДУ.

Працаваў у рэдакцыі газэты «Чырвоная зьмена», адказным сакратаром і намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Першацвет», загадчыкам аддзелу паэзіі часопісу «Нёман».

Дасьледуе беларускую паэзію 1920-х гадоў. Літаратура беларускага замежжа была тэмай доктарскай дысэртацыі, якая, аднак, не была зацьверджаная пасьля ліста групы вэтэранаў.

24 верасьня 2002 году на пазачарговым ХIV зьезьдзе Саюза беларускіх пісьменьнікаў быў абраны старшынём СБП (замест Вольгі Іпатавай).

Увесну 2006 году звольнены з пасады дацэнта на філялягічным факультэце БДУ. Пагроза звальненьня над Пашкевічам вісела з таго часу, як ён актыўна ўвайшоў у палітычную кампанію Аляксандра Казуліна.

22 кастрычніка 2006 году пераабраны старшынём Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (СБП) на другі тэрмін.

Аўтар дакумэнтальнага раману «Пляц Волі», раману-біяграфіі «Круг», прысьвечанай Уладзімеру Дубоўку і інш.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]