Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў (АБСА) — незалежніцкая арганізацыя, якая існавала ў Заходняй Беларусі і на эміграцыі ў 1924—1938 гадах і аб’ядноўвала беларускіх студэнтаў, пераважна нацыяналістаў. Арганізацыя ўваходзіла ў Міжнародную студэнцкую канфэдэрацыю ды на яе зьездах распаўсюджвала інфармацыю пра паняволены й падзелены расейска-бальшавіцкімі акупантамі беларускі народ і Беларусь.

АБСА мела за мэту згуртаваньне ўсіх беларускіх студэнцкіх арганізацыяў для сумеснай працы на ніве беларускага адраджэньня. Штаб-кватэра АБСА знаходзілася ў Празе, дзе на розных мовах выдаваўся «Бюлетэнь АБСА». Пры арганізацыі існавалі аддзелы міжнародных зносін, прэсы, эканомікі ды іншыя.

У 1930 годзе ў АБСА ўваходзіла 540 студэнтаў-беларусаў, а за ўвесь час яго існаваньня — тысячы маладых людзей. З АБСА выйшлі дзясяткі дзеячоў беларускага супраціву: Міхал Вітушка, Мікалай Шкялёнак, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Мікола Чарнецкі ды іншыя. АБСА спыніла сваё існаваньне ў 1938 годзе ў сувязі зь цяжкім фінансавым становішчам, з малым лікам беларускіх студэнтаў у Эўропе ды моцнымі нападкамі расейскіх эмігранцкіх і польскіх шавіністычных студэнцкіх арганізацыяў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]