Францішак Грышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Францішак Грышкевіч
Дата нараджэньня 1904 або 22 жніўня 1904(1904-08-22)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1946
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак публіцыст, перакладнік, паэт

Францішак (Франук) Грышкевіч (1904 або 1906, мястэчка Сухаволя Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні — 1946, Менск) — беларускі паэт, публіцыст, перакладнік, пэдагог. Доктар філязофіі (1931).

Кіраўнікі Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у 1928 годзе. Зьлевага направа: Францішак Грышкевіч — сакратар, Васіль Русак — скарбнік, Вячаслаў Лаўскі — старшыня, Адольф Клімовіч — адзьдзел міжнародных зносін, Тамаш Грыб — віцэ-старшыня.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1926), літаратурны факультэт Карлава ўнівэрсытэту (1931). На 3-м і 4-м зьездах Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў ў Празе абіраўся сакратаром ураду АБСА.

Ад 1940 загадваў беларускімі школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. Удзельнічаў у 2-м Усебеларускім кангрэсе (1944), за што быў арыштаваны ў Вільні, пасьля заняцьця места Чырвонай Арміяй.

Публікаваўся ў газэтах «Беларуская крыніца», «Сялянская ніва», часопісе «Студэнцкая думка», «Родныя гоні», «Iskry Skaryny», «Крыгалом», «Беларускі летапіс», «Przegląd Wileński». Перакладаў з чэскай, нямецкай, сэрбахарвацкай, украінскай, славенскай моваў. У Празе актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Slovanský přehled», рэцэнзаваў у ім менскія выданьні.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Studenti pražských univerzit 1882–1945
  2. ^ J. Z litaraturnaj nivy. Fr. Hryškievič. «Viesnavyja melodyi». // Biełaruskaja Krynica : palityčnaja, hramadzkaja i literaturnaja hazeta. — 30 vieraśnia 1927. — № 40. — С. 2, 3.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]