Нарбуты (род)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нарбуты
Герб Нарбутаў
Герб «Трубы»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Нарбут

Нарбуты — літоўскі шляхецкі род гербу «Трубы».

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Нарбут (імя)

Германскае паходжаньне імя Нарбут, ад якога ўтварылася прозьвішча роду, сьцьвярджае францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[1].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Нарбут складаецца з фармантаў -нар-, які паходзіць ад ад гоцкага nasjan 'годна' і бургундзкага daugjis 'захоўваць, ратаваць', і -бут-, які паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепіцкае butilo — 'камель')[2]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынальнік роду — баярын Нарыбут (Нарбут), які атрымаў ад вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча маёнткі Армяны і Калтыняны, а ад вялікага князя Казімера — 7 людзей. Паводле радавой легенды, Нарбуты былі адгалінаваньнем магнацкага роду Осьцікаў, таму часам пісаліся Осьцік-Нарбутамі[4].

Найбольш вядомыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d'onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16, 18.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  4. ^ Пазднякоў В.Нарбуты // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 347.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]