Нарбут (літоўскі баярын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нарбут
лац. Narbut
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не пазьней за 1440
Памёр 1486
Род Нарбуты
Дзеці Пётар Дабрагост, Ян, Станіслаў, Мікалай, Юры, Альбэрт
Дзейнасьць родапачынальнік

Нарбут — літоўскі баярын, пачынальнік роду Нарбутаў.

Вотчынныя землі, відаць, знаходзіліся ў ваколіцах Немянчына і Лынкмянаў, дзе ў 1440/43 годзе яму надалі людзей.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Нарбут (імя)

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, у імі Нарбут першая аснова адпавядае германскаму імю Noro (імёны Норбэрт, Норман[1]), другой асновай, магчыма, выступае -буд- (-бод-). Засьведчаны ў гістарычных крыніцах германскі адпаведнік гэтага імя — Norpod[2].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Нарбут складаецца з асноваў -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund), якая паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[3], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[4], і -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut), якая паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[6] (тое ж, што і імя Бутнар).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Нарбуту ставищо Орле на реце Сесюсе (1440—1492 гады)[8]; Нарибуту (Нарибут[9]; 1440—1492 гады, 7 лістапада 1442 году)[10].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду. Паводле Хронікі Быхаўца, у 1440 годзе, па забойстве Жыгімонта Кейстутавіча, заняў для Міхала Жыгімонтавіча Віленскі Верхні замак. Потым, відаць, перайшоў на бок Казімера.

Меў сыноў Пятра Дабрагоста, Яна, Станіслава, Мікалая, Юрыя, Альбэрта.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1168—1169.
  2. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 21.
  9. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 275.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 27, 50, 68.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]