Перайсьці да зьместу

Пётар Дабрагост Нарбутавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пётар Дабрагост Нарбут»)
Пётар Дабрагост Нарбутавіч
лац. Piotar Dabragost / Dabrahost Narbutovič
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1511
Род Нарбуты
Бацькі Нарбут
Жонка Барбара зь Ільлінічаў
Дзеці Мацей, Крыштап

Пётар Дабрагост Нарбутавіч (? — па 1511) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста дарсунішкаўскі ў 1501 годзе.

Разам з братамі атрымаў у спадчыну маёнткі бацькі ў Арнянах, Калтынянах і Лынгмянах.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Petrus alias Dobrogost Narbutowicz[1] (30 верасьня 1471 году[2]); Доброгосту Нарибутовичу 14 копъ с корчомъ в Браславли (23 лістапада 1486 году)[3]; пану Доброгосту Нарибутовичу (17 сакавіка 1488 году)[4]; Nobilis Dobrogost Noributhowicz Lituanus laicus Wilnensis diocesis (7 траўня 1492 году)[5]; Доброгостъ Нарбутовичъ (24 ліпеня 1501 году)[6]; Dobergast Narbutowicz[7].

Зь літоўскага баярскага роду, сын Нарбута. Меў братоў Яна, Станіслава, Мікалая, Юрыя і Войцеха.

Упершыню ўпамінаецца ў 1471 годзе. У 1473 годзе, на загад вялікага князя Аляксандра, выехаў на перамовы з магістрам Лівонскага ордэну як дваранін вялікага князя і вайсковы водца, таго ж году езьдзіў і да вялікага магістра. Быў старостам дарсунішкаўскім у 1501 годзе.

У шлюбе з Барбарай, дачкой Яна Ільлініча, меў сыноў Мацея і Крыштапа.

3 чэрвеня 1511 году разам з жонкай і сынамі фундаваў касьцёл у Сенішках[8].

  1. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 148.
  2. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 320.
  3. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 29.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 56.
  5. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 215.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 270.
  7. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 276.
  8. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 273.