Крыніца (вадасховішча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Крыні́ца — вадасховішча на паўночным захадзе Менску. Утворана ў 1975 годзе плацінай на рацэ Сьвіслач для воднага добраўпарадкаваньня прыгараднай зоны Менску. Уваходзіць у склад Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Плошча 0,96 км². Даўжыня 2,8 км, найбольшая шырыня 0,7 км, найбольшая глыбіня 5,2 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём 1,82 млн м³. Плошча вадазбору 610 км².