Дразды (вадасховішча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вадасховішча Дразды — вадасховішча, разьмешчанае на паўночна-заходняй ускраіне Менску, на рацэ Сьвіслач. Уваходзіць у склад Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Утворана ў 1976 годзе плацінай на рацэ Сьвіслач для тэхнічнага водазабесьпячэньня і воднага добраўпарадкаваньня гораду. Плошча 2,1 км², даўжыня 0,64 км, глыбіня дасягае 6 м, сярэдняя глыбіня 2,7 м, аб’ём 5,75 млн м³, плошча вадазбору 649 км². Праточнае. Берагі ў асноўным нізкія, ёсьць 4 невялікія выспы. Уздоўж берагоў разьмешчана зона адпачынку, пляжы, лодкавая станцыя. Паміж Заслаўскім вадасховішчам і Драздамі разьмешчаны канал для заняткаў воднымі відамі спорту. Папулярнае месца летняй і падлёдавай лоўлі рыбы.