Герб Менскага раёну
Выгляд
Менскага раёну | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 20 лістапада 2006 |
Герб Менскага раёну — геральдычны знак Менскага раёну. Герб заснаваны Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2006 году № 691 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22 лістапада 2006 году № Б-101.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перасечаны гішанскі шчыт, у верхнім блакітным полі якога на зялёным крапасным вале — аднавежавая залатая гарадзкая брама, у ніжнім чырвоным — залаты сноп.
Герб і палажэньне аб ім ухвалены пастановамі Менскага раённага Савету дэпутатаў ад 29 сьнежня 2004 году № 132 і Менскага раённага выканаўчага камітэту ад 18 студзеня 2005 году № 21. Аўтар гербу М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхар.