Бярозавыя лясы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Бярозавыя лясы (бярэзьнікі) — драбналістыя лясы, у якіх пераважае бяроза. У Беларусі бародаўчатабярозавыя лясы і пушыстабярозавыя лясы складаюць 16,2% плошчы лясоў (1978); 16,5 (1994), пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Прадукцыйнасьць бярозавых лясоў: сярэдняя паўната 0,70, банітэт 1,9, запас сьпелага дрэвастою (50—60 гадовага) 154 м³/га. Даюць драўніну для фанэрнай, мэблевай, тарнай вытворчасьці, сыравіну для дзёгцекурэньня, бярозавы сок. Маюць рэкрэацыйнае значэньне.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бярозавыя лясы. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі ў пяці тамах. Т. 1. Мінск. 1983. С. 377.
  • Голад Д. С. Бярозавыя лясы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 410-411.