Лешня (Капыльскі раён)
| Лешня | |
| трансьліт. Liešnia | |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Менская |
| Раён: | Капыльскі |
| Сельсавет: | Блеўчыцкі |
| Насельніцтва: | 347 чал. (2009) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1719 |
| Паштовы індэкс: | 223931 |
| СААТА: | 6228804046 |
| Нумарны знак: | 5 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°0′41.87″ пн. ш. 26°59′32.13″ у. д. / 53.0116306° пн. ш. 26.9922583° у. д.Каардынаты: 53°0′41.87″ пн. ш. 26°59′32.13″ у. д. / 53.0116306° пн. ш. 26.9922583° у. д. |
Лешня на мапе Беларусі ± Лешня | |

Ле́шня[1] — вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку XIX стагодзьдзя маёнтак належаў Радзівілам, у 1807 годзе князь Міхаіл Радзівіл выбудаваў тут драўляную Грэка-Каталіцкую царкву Сьв. Георгія. У 30-х гадах XIX стагодзьдзя пасьля падаўленьня паўстаньня 1830 году царква была перададзена праваслаўным. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёскай валодалі ўжо Вайніловічы, у 1850 годзе Ксавэр Вайніловіч адрамантаваў Георгіеўскую царкву, пад яе быў падведзены каменны падмурак.
У пачатку XX стагодзьдзя струхлелая царква 1807 году была разабрана, а на яе месцы выбудавана сучасны будынак Сьвята-Георгіеўскай царквы.
Па Рыскай мірнай дамове (1921 г.) Лешня трапіла ў склад БССР, у 1937 годзе была зачынена царква. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Напрыканцы 1990-х гадоў Георгіеўская царква была вернутая вернікам і адрэстаўраваная.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 347 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)