Алесь Ліпай
Алесь Ліпай | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Аляксандар Восіпавіч Ліпай |
Нарадзіўся | 9 красавіка 1966 (58 гадоў) вёска Андросаўшчына, Капыльскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Памёр | 23 жніўня 2018 (52 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Журналіст |
Гады творчасьці | 2000—2018 |
Жанр | Паэзія |
Мова | Беларуская |
www.facebook.com/ales.lipai |
Але́сь Ліпа́й (1966, в. Андросаўшчына Капыльскага раёну, Менская вобласьць, Беларуская ССР — 23 жніўня 2018, Менск, Беларусь[1]) — беларускі журналіст і паэт. Заснавальнік і кіраўнік Беларускага прыватнага агенцтва навінаў (БелаПАН, 1991) і сеціўнай газэты «Беларускія навіны».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў сярэднюю школу ў Капылі. Затым факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1991), на якім выдаваў сьценгазэту «Лірнік». У 1988 г. стаўся першым карэспандэнтам Радыё «Свабода» ў Беларусі. Пры канцы 1980-х гадоў — удзельнік Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». У 1991 годзе, цягам працы ў газэце «Сьцяг юнацтва» (рас. Знамя юности, 1988—1991), вёў беларускамоўную старонку «Родны склон». Аўтар беларускага перакладу Дамовы аб вывадзе ядзернай зброі зь Беларусі, якую падпісалі старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч і прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан. На пачатку 1990-х гадоў зладзіў перавоз у Беларусь звыш 1000 кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Нямеччыне, і распаўсюдзіў іх па школах ды бібліятэках. У чэрвені 1996 г., пад час вызваленьня закладнікаў, захопленых у дзіцячым садку, узяў інтэрвію ў тэрарыста, адцягнуўшы тым самым ягоную ўвагу на сябе. Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996—1998).
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Першую кнігу паэзіі «Пад сьнегам» выдаў у 2000 годзе. У 2007 г. выйшаў зборнік паэзіі «Рэшта»[2].
Праваслаўны хрысьціянін. Дзеці Ян, Аляксей і Алеся.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пад сьнегам. — Менск: ФілСэрв плюс, 2001. — 196 с. — ISBN 985-6489-32-6
- Рэшта. — Менск: Ігар Логвінаў, 2001. — 128 с. — ISBN 978-985-6800-35-4
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памёр дырэктар БелаПАН Алесь Ліпій Людзі. Радыё «Свабода» (23 жніўня 2018). Праверана 23 жніўня 2018 г.
- ^ Алесь Ліпай // Радыё «Свабода», 21 лістапада 2007 г. Праверана 22 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |