Капыльская града
Капы́льская града́ — града на паўднёвым захадзе Беларусі, паўднёвае адгалінаваньне Беларускай грады. Займае паўднёва-заходнюю частку Менскай, паўднёва-ўсходнюю частку Гарадзенскай і паўночна-ўсходнюю частку Берасьцейскай абласьцей. Мяжуе зь Менскім і Наваградзкім узвышшамі, Цэнтральнабярэзінскай і Баранавіцкай раўнінамі.
Працягласьць з захаду на ўсход — 100 км, з поўначы на поўдзень — 45—50 км. Плошча 0,7 тыс. км². Максымальная вышыня — 243 м над узроўнем мора.
Найбольш шырока разьвіты ўзгорыста-ўвалісты рэльеф краявых ледавіковых утварэньняў. Уласьціва чаргаваньне ўзгоркаў і ўвалаў, падзеленых паніжэньнямі, далінамі невялікіх рэчак, латочынамі.
Зьяўляецца часткай вадападзелу паміж рэкамі басэйнаў Прыпяці (Нача, Лань, Морач, Лакнея) і Нёмана (Ведзьма, Вуша, Выня). Пад лесам да 20% тэрыторыі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Копыльская гряда // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.