Аляксей Коршак
| Аляксей Коршак | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 22 лютага 1920 в. Вуглы, Капыльскі раён, Менская вобласьць |
| Памёр | 27 лютага 1945 (25 гадоў) Усходняя Прусія |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт |
| Гады творчасьці | 1937—1945 |
| Мова | беларуская |
Аляксей Ігнацьевіч Коршак (22 лютага 1920, в. Вуглы, Капыльскі раён, Менская вобласьць — 27 лютага 1945, Усходняя Прусія) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першую адукацыю атрымаў у Доктаравіцкай сямігодцы. У 1938 годзе скончыў Капыльскую сярэднюю школу. Вучыўся на літаратурным факультэце Менскага пэдагагічнага інстытуту (1938—1941). Рэдагаваў інстытуцкі часопіс. У часе нямецка-савецкай вайны жыў у Капылі. У 1944 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Быў разьведчыкам.
Загінуў 27 лютага 1945 году на фронце ва Ўсходняй Прусіі пад паселішчам Лясьлейндорф.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1937 годзе. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1938 годзе (газэта «Літаратура і мастацтва»). Зборнік вершаў «Апаленыя пялёсткі» выйшаў у 1963 годзе. Асобныя вершы зьмешчаныя ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Святский Святослав. Алексей Коршак
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аляксей Коршак // Першацвет адраджэння: Вучэб. дапам. па беларус. літ. для ст. кл. сярэд. шк. / Склад. М. А. Федасеенка, Т. П. Прохарава, Г. М. Разанава і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — С. 496—497. — 511 с. ISBN 985-03-0216-X
- Коршак Аляксей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.