Васіль Сташэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Сташэўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 (23) сакавіка 1895
Памёр 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (42 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, пісьменьнік, перакладнік, настаўнік, дзіцячы пісьменьнік
Мова беларуская мова

Васіль Пятровіч Сташэўскі (23 сакавіка 1895 в. Сьвінка каля Капыля — 29 кастрычніка 1937, Менск) — беларускі драматург і празаік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1914 годзе скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. У 1919—1920 настаўнічаў. У шэрагах Чырвонай Арміі на польска-савецкай вайне. У 1920—1921 — ваенкам і загадчык аддзелу асьветы Магілянскага валаснога рэўкаму, сакратар Нясьвіскага павятовага ваенкамату, загадчык беларускага пададзелу Менскага павятовага аддзелу народнай асьветы. У 1923 — настаўнічаў. У 1924 скончыў Менскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у Воршы, з 1927 г. — адказным сакратаром літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк», з 1929 г. — аб’яднаньня «Полымя». У 1928—1929 у газэце «Савецкая Беларусь».

Друкаваўся з 1923 году, першую п’есу «На другі дзень» апублікаваў у 1926 годзе. Надрукаваў больш за 20 п’ес.

3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду № 33, які «не падлягае абвяшчэньню», «усе кнігі» Васіля Сташэўскага прадугледжвалася «спальваць»[1]. У 1937 рэпрэсаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня, расстраляны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]