Перайсьці да зьместу

Беларускія ведамасьці (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускія ведамасьці
Тып штотыднёвік
Выдавец Максім Гарэцкі
Краіна
Галоўны рэдактар Максім Гарэцкі
Рэдактар Максім Гарэцкі
Заснаваная 1921
Закрытая 1922
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня

«Белару́скія ве́дамасьці» — віленская беларуская газэта, якая выходзіла ад 14 верасьня 1921[1] да 15 студзеня 1922 гадоў. Выдавалася замест газэты «Наша думка», забароненай уладамі Сярэдняе Літвы. Рэдактарам-выдаўцом быў Максім Гарэцкі. Зачыненая напярэдадні выбараў у Віленскі сойм за публікацыі, скіраваныя супраць далучэньня Віленшчыны да Польшчы. Гарэцкі быў зьняволены ў Лукіскай турме, потым дэпартаваны зь Вільні[2]. Усяго выйшла 19 нумароў. Друкаваліся матэрыялы пра эканамічнае і палітычнае жыцьцё ў Сярэдняй Літве і Заходняй Беларусі, этнаграфічныя, фальклёрныя матэрыялы. Адным з рэдакатараў газэты ў 1921 годзе быў Леапольд Родзевіч. Аўтары — Усевалад Ігнатоўскі, Міхаіл Кахановіч, Аркадзь Смоліч, Макар Краўцоў, Францішак Умястоўскі (пад псэўданімам «Дзядзька Пранук»), Ігнат Канчэўскі, Ільдэфонс Бобіч (псэўданім «Пётра Просты»). У газэце ўпершыню публікаваўся беларускі пісьменьнік Аляксандар Ружанцоў.

  1. ^ Ужо сёньня 14 верасьня — Радыё Свабода
  2. ^ Ліс А. «Беларускі ведамасці» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]