Міхал Кахановіч
Міхал Кахановіч лац. Michał Kachanovič | |
Дэпутат Сойму Польскай рэспублікі | |
---|---|
Лістапад 1922 — 1925 | |
Прэзыдэнт: | Станіслаў Вайцяхоўскі |
Прэм’ер-міністар: | Уладзіслаў Сікорскі (да 26 траўня 1923), Уладзіслаў Грабскі(pl) (да 14 сьнежня 1923), Вінцэнты Вітас(pl) |
1-ы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі | |
1 лютага 1919 — 1922 | |
Наступнік: | Антон Неканда-Трэпка |
2-і старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Магілёве | |
Кастрычнік 1917 — лістапад 1918 | |
Прэзыдэнт: | Ян Серада (да 14 траўня 1918), Язэп Лёсік |
Прэм’ер-міністар: | Язэп Варонка (да 14 траўня 1918), Раман Скірмунт (да 20 ліпеня 1918), Ян Серада |
Папярэднік: | І. І. Рэўт |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 верасьня 1882 вёска Вялікія Лукі, Наваградзкі павет, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
17 траўня 1934 (51 год) Менск, Беларуская ССР, СССР |
Бацька: | Сілуян Кахановіч |
Адукацыя: | Харкаўскі ўнівэрсытэт (1910) |
Міха́л Сілуя́навіч Кахано́віч (27 верасьня 1882, в. Вялікія Лукі, цяпер Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 17 траўня 1934, Менск, цяпер Беларусь) — палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Лукі Наваградзкага павету Менскай губэрні, цяпер Баранавіцкі раён. У 1910 годзе скончыў Харкаўскі ўнівэрсытэт. Да Першай сусьветнай вайны выкладаў гісторыю ў расейскіх гімназіях Вільні, зьяўляўся сапраўдным сябрам Паўночна-Заходняга аддзелу Расейскага Імпэратарскага геаграфічнага таварыства. Зь лета 1915 году жыў у Магілёве, працаваў выкладчыкам Магілёўскай рэальнай вучэльні. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году — адзін з арганізатараў, а пазьней старшыня Магілёўскага Беларускага Камітэту (Магілёўскай Беларускай Рады), адзін зь лідэраў тамтэйшага беларускага руху. У 1917 годзе рэдактар газэты «Могилевский вестник».[1] Улетку 1918 году выехаў у Вільню; з 1919 году кіраўнік школьнага аддзелу Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. У 1919—1922 гадах першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў «Беларускай крыніцы», «Беларускім жыцьці», «Беларускіх ведамасьцях» і іншых. Аўтар успамінаў пра Івана Луцкевіча (апублікаваныя ў зборніку: «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі сьмерці яго», 1920). У лістападзе 1922 годзе абраны дэпутатам ў Сойм Польшчы, сябра Беларускага пасольскага клюбу. Прытрымліваўся прынцыпу беспартыйнасьці. У 1925 годзе пераяжджае ў БССР. Працаваў у рэдакцыях газэт «Савецкая Беларусь» і часопісу «Савецкае будаўніцтва»; у выдавецтвах; займаўся перакладамі. Арыштаваны ГПУ БССР 11 жніўня 1933 году па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9 студзеня 1934 году прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны ў НКВД Менску. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 году. Быў жанаты, меў дачку. Дачка Зоя (памерла ў 2002) разам з сынам Віктарам Кахановічам (памёр) жыла ў Магілёве, праўнукі і прапраўнукі М. Кахановіча жывуць у Магілёве.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гэтым разьдзеле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Згодна ўспамінаў Васіля Рагулі Кахановіч, стаўшы паслом Сойму, пачаў моцна піць. На большасьць паседжаньняў прыходзіў нападпітку. Да непрытомнасьці п’яны ў буфэце галоўнай станцыі ў Варшаве забраў катлету нейкага спадара, а ў другога выпіў піва. На наступны дзень у «Warszawskiej Porannej Gazecie» зьявіўся артыкул Новічыньскага «Wywłaszczenie kotletu bez odszkodowania». Пасьля гэтага інцыдэнту на сходзе Беларускага Пасольскага Клюбу Кахановіч напісаў заяву пра адмову ад мандату. Аднак ход ёй мусілі даць, калі яго авантуры ня спыняцца. Хутка адбыўся канфлікт Кахановіча з польскім афіцэрам у вагоне. Кахановіча ўгаварылі ехаць у Данцынг, дзе сэнатар Аляксандар Назарэўскі з дапамогаю савецкага агента, нейкага Курляндзкага, пасадзіў пасла на савецкі пераплаў. Мандаты пасла Кахановіч аддаў, наўзамен яму было выдадзена з касы Клюбу 300 рублёў золатам.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Магілёўцы і незалежнасьць (мае ўспаміны) // Газэта «Наша думка», Вільня, 25 сакавіка 1921 №12 (Спадчына 6/1997)
- Здрада ў Вільні: (Да 10-х угодкаў Віленскай беларускай гімназіі) // Асьвета. 1929, №4.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аляксандар Агееў, Ігар Пушкін. Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917—1918 гг.) : да 100-годдзя стварэння Магілёўскага Беларускага Камітэта і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А. А. Куляшова. — Т. 2017. — 288 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-568-270-8
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Багдановіч. На жыцьцёвым шляху. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1992. С. 81, 140
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Васіль Рагуля. Успаміны. — Менск: «Бацькаўшчына», 1993
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Горны, Аляксандр. Міхаіл Кахановіч: лёс інтэлігента // Краязнаўчая газета. 2013. № 14. С.4; № 15. С.4.
- Агееў, А.Р. Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917–1918): манаграфія / А.Р. Агееў, І.А. Пушкін. – Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2017. – 292 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 27 верасьня
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Памерлі 17 траўня
- Памерлі ў 1934 годзе
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Беларускія журналісты
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Расстраляныя беларускія літаратары
- Расстраляныя беларускія пэдагогі
- Памерлі ў Менску