Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Баляслаў Друцкі-Падбярэскі (1894—1940?) — беларускі літаратар і лексыколяг. Паходзіў з княскага роду.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На пачатку 1920-х сябра віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту. Друкаваўся ў часопісах «Беларуская культура», «Беларускі радны», «Беларуская хатка», газэтах «Беларуская слова», «Беларускі дзень».
Супрацоўнічаў зь беларускімі палянафільскімі арганізацыямі. У траўні 1926 зьбіраў подпісы на Гарадзеншчыне ад выбаршчыкаў у Беларускі пасольскі клюб з патрабаваньнем абраньня маршала Пілсудзкага прэзыдэнтам краіны. Дзякуючы гэтай кампаніі была выслана тэлеграма ад 140 вёсак.
Падрыхтаваў і выдаў пад рэдакцыяй В. Грышкевіча першы беларуска-польскі слоўнік.
Арыштаваны органамі НКВД увосень 1939 у рэдакцыі газэты «Вілейская праўда», куды Друцкі-Падбярэскі зайшоў як літаратар. Гэты факт засьведчыў журналіст Вульф Сосенскі[1]. Далейшых зьвестак няма.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1926 — Байкі, 24 ст., друкарня Nowoczesna
- 1927 — Пернік (проза), 10 ст, 1000 ас., друк Баеўскага
- 1928 — Байкі, гумар, сатыра, 64 ст., 1000 ас., выд. і друкарня Клецкіна
- 1929 — Падручны беларуска-польскі слоўнік, 324 ст., выд. і друкарня Клецкіна
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кароткі нарыс беларускага пытаньня — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007
- Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 878 с. ISBN 978-80-86961-23-1.