Перайсьці да зьместу

Андрэй Мукавозчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Мукавозчык
Род дзейнасьці прапагандыст
Дата нараджэньня 13 чэрвеня 1963 (61 год)
Месца нараджэньня Новасыбірск, Расейская СФСР, СССР
Месца вучобы
Занятак калюмніст, прапагандыст
Месца працы
Сябра ў Саюз пісьменьнікаў Беларусі
Узнагароды Мэдаль «За працоўныя заслугі» (2021)
Прэмія “Залатое пяро” Беларускага саюза журналістаў (2020) і іншыя

Андрэ́й Мікала́евіч Мукаво́зчык (нар. 1963, Новасыбірск, цяпер Расея) — публіцыст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Нарадзіўся ў расейскім Новасыбірску, вырас і жыве ў Менску. Скончыў фізычны факультэт БДУ[1].

З 1988 г. удзельнічаў у «Клюбе вясёлых і знаходлівых» (КВЗ)[2]. Узначальваў беларускае аб’яднаньне КВЗ, быў вядоўцам перадачаў КВЗ на Беларускім тэлебачаньні[3]. Зь ягонай дзейнасьцю быў зьвязаны канфлікт паміж беларускім КВЗ і расейскімі праваўладальнікамі[4][5]. Стварыў і вёў гумарыстычнае тэлешоў «Вот так шоу» на БТ[6].

Жанаты[2].

Прапагандысцкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля 2010 г. стаў вядомым як калюмніст газэты «Советская Белоруссия».

Абвінавачваўся ў тым, што ў сваіх публікацыях дазваляў сабе ў агрэсіўнай і прымітыўнай форме абразы і прыніжэньне апанэнтаў А. Лукашэнкі, зьдзекі зь беларускай мовы і беларусаў, мізагіністычныя выказваньні[7][8][9][10] і антысэміцкія намёкі[11].

У 2017 годзе актывіст Мікола Дзядок падаў у суд на газэту «Советская Белоруссия», патрабуючы абароны гонару і годнасьці, а таксама кампэнсацыі маральнай шкоды за выказваньні, якія зьмяшчаліся ў артыкуле аўтарства Мукавозчыка[12].

У ліпені 2020 г. Марыя Калесьнікава падала ў Генэральную пракуратуру, Міністэрства інфармацыі, Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі, а таксама ў рэдакцыю газэты «Советская Белоруссия» заяву датычна публікацыяў А. Мукавозчыка, абвінавачваючы яго ў распальваньні сацыяльнай і палітычнай розьні, ілжывых абвінавачаньнях, недапушчальных выказваньнях і паклёпе ў дачыненьні да праціўнікаў А. Лукашэнкі. Паводле Калесьнікавай, Мукавозчык у сваіх публікацыях парушыў артыкулы 191, 188 і 189 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[13].

У лістападзе 2020 году дацэнт катэдры мэдыялёгіі факультэту журналістыкі БДУ Інга Воюш правяла лінгвістычную экспэртызу 200 тэкстаў Мукавозчыка зь яго аўтарскае калёнкі «Накіпела» ў СБ за летні пэрыяд таго году, у якіх ён аналізаваў выбарчую кампанію, і даказала, што яго тэксты ўяўляюць сабой прапаганду. Адным зь інструмэнтаў, якім актыўна карыстаецца аўтар, стала так званая мова варажнечы(ru), ці рыторыка нянавісьці (убогія, зварʼяцелыя пацукі, здыхлятнікі, зграя інтэлектуальных бамжоў, клоўны навапаказанае рады й да т.п.)[10]. У ліпені 2022 году палітоляг Вольф Рубінчык зьвярнуў увагу на тое, што ў кнізе А. Мукавозчыка «Революция мокрых штанов» (Менск, 2021) былі сфальсыфікаваныя цытаты з Уладзімера Ляхоўскага і Ганны Севярынец; паводле ацэнкі Рубінчыка, кніга, вылучаная на атрыманьне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, мае для культуры не нулявую, а адмоўную вартасьць[14].

У 2020-2021 гг. неаднаразова публікаваў пагрозы фізычнай расправы над палітычнымі ўцекачамі і актывістамі Мікалаем Халезіным і Натальляй Калядой[15], а таксама да рэпрэсіяў супраць іхных сваякоў, якія пражываюць у Беларусі[16]. Ухваляў разгром грамадзянскай супольнасьці і масавае закрыцьцё грамадзкіх арганізацый рэжымам Лукашэнкі[17].

У траўні 2020 г. атрымаў узнагароду «Залатое пяро» праўладнага Беларускага саюза журналістаў у намінацыі «Найлепшы аўтарскі праект у інтэрнэце і сацыяльных сетках»[18].

У студзені 2021 г. указам А. Лукашэнкі ўзнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі»[19].

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мукавозчык станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду[20]. Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 21 чэрвеня 2021 году, адзін з асноўных прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, які друкуецца ў газэце «СБ. Беларусь сегодня», у сваіх артыкулах сыстэматычна нэгатыўна й зьневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю, піша пра дэмакратычную апазыцыю й грамадзянскую супольнасьць, зьяўляецца адной з асноўных крыніцаў прапаганды ў Беларусі, а атрыманыя ўзнагароды («Залатое пяро», «Залатая літара», «За працоўныя заслугі») сьведчаць пра падтрымку рэжыму Лукашэнкі й атрыманьне выгады ад яго[21]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 году Мукавозчык трапіў і ў санкцыйны сьпіс Швайцарыі[22][23]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[24]. 2 сьнежня Мукавозчык быў даданы і ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[25].

  1. ^ Андрей МУКОВОЗЧИК [Андрэй Мукавозчык] — «Советская Белоруссия», афіцыйны сайт
  2. ^ а б Андрей МУКОВОЗЧИК: «Умение шутить — дело тренировки» [Андрэй МУКАВОЗЧЫК: «Уменьне жартаваць — гэта справа трэніроўкі»] — Белтэлерадыёкампанія, афіцыйны сайт, 31.03 — 06.04.2003
  3. ^ Вікторыя Целяшук. Людзей насьмяшыць // Зьвязда : газэта. — 31 сакавіка 2017. — № 61 (29425). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Андрей Муковозчик TUT: Купридо был тем человеком, который инициировал закрытие Евролиги КВНTut.by, 27.02.2008
  5. ^ Муковозчик: движение КВН в Беларуси будет развиваться независимо от «АМиК»(недаступная спасылка)naviny.by, 31.01.2008
  6. ^ Клуб великих и неуживчивых - БелГазета, 04.02.2008
  7. ^ Дмитрий Ямпольский. МЫ. О Муковозчике, Лукашенко и серости вокруг [Дзьмітры Ямпольскі. МЫ. Пра Мукавозчыка, Лукашэнку і шэрасьць навокал] — naviny.by, 30.07.2020
  8. ^ «Ленина нет, а Януш Радзивилл Черный есть»ARCHE Пачатак, 01.05.2020
  9. ^ «Мрази» ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. МукавозчыкARCHE Пачатак, 19.11.2020
  10. ^ а б Дацэнт журфака БДУ прааналізавала тэксты Мукавозчыка і даказала: гэта прапагандаНаша Ніва, 11.11.2020
  11. ^ «Паводле Фрыдмана, праўладныя прапагандысты ўжо зьвярнуліся да наратыву, які вядомы з Польшчы і Чэхаславаччыны 1968 году, калі студэнцкі рух у Польшчы, а потым падзеі ў Чэхаславаччыне былі прадстаўленыя як вынік сіянісцкай змовы. „І таму ўсе гэтыя рэчы, якія цяпер выходзяць, пра габрэйскае паходжаньне беларускіх журналістаў, ці намёкі, якія робіць спадар Мукавозчык аб прозьвішчах а-ля Шрайбман ці Кац, якія зьяўляюцца ў пратэставым кантэксьце, — гэта такі шыфр гэтых людзей“, — кажа Фрыдман. […] На пытаньне пра мэтавую аўдыторыю антысэміцкіх пасылаў гісторык адказаў: „Напэўна, гэта прапаганда, якая робіцца для саміх сябе і для тых, хто разважае гэтаксама. Спадары Мукавозчык і Бянько напэўна, лічаць, што пераважная большасьць беларускага грамадзтва складаецца з антысэмітаў, якім трэба гэты антысэміцкі наратыў падкінуць. Я ня думаю, што прапаганда імкнецца некага перацягнуць з пратэставага лягеру. Гэта наратыў, які ідзе для сваіх. А мэта адна — данесьці да людзей, якія падтрымліваюць Лукашэнку, што ўсе гэтыя пратэсты інсьпіраваныя звонку. Тое самае зрабілі польскія камуністы, калі студэнты пачалі дэмакратычны пратэст. Камуністы заявілі, што ўсё гэта габрэйская інтэлігенцыя і сіяністы, і што палякі да гэтага пратэсту ніякага дачыненьня ня маюць. Тое ж самае яны імкнуцца зрабіць і сёньня“.»Гісторык Фрыдман: «Дзяржаўныя прапагандысты ў Беларусі знаходзяцца пад уплывам антысэміцкіх стэрэатыпаў»Радыё Свабода, 24.12.2020
  12. ^ Анархіст Дзядок судзіцца з «Советской Белоруссией»Радыё Свабода, 17.08.2017
  13. ^ Андрея Муковозчика требуют привлечь к ответственности за оскорбительные статьи [Андрэя Мукавозчыка патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці за абразьлівыя артыкулы] — naviny.by, 24.07.2020
  14. ^ https://belisrael.info/?p=31283
  15. ^ Belarus threatens to kill two UK dissidents [Беларусь пагражае забойствам двум дысыдэнтам у Брытаніі] — EUObserver(uk), 11.01.2021
  16. ^ Еще один дотрынделся. Как болтунец [Яшчэ адзін датрындзеўся. Як баўтунец] - СБ. Беларусь сегодня, 11 красавіка 2021
  17. ^ Видали вы говорящий хлам? Это открывает рот «гражданское обчество» [Ці вы бачылі сьмецьце, якое размаўляе? Гэта адчыняе рот «грамадзянская супольнасьць»] - СБ. Беларусь сегодня, 23.07.2021
  18. ^ Стали известны итоги конкурса «Золотое перо-2020»Беларускі саюз журналістаў, 26.05.2020
  19. ^ Лукашэнка ўзнагародзіў дзяржаўных прапагандыстаў. Азаронак атрымаў медаль «За адвагу»Наша Ніва, 11.01.2021
  20. ^ Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (рас.). БелсатПраверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  21. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997EUR-Lex(en), 21.06.2021
  22. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  23. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  24. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  25. ^ Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія» і 8 беларусаў Эўрапейскае радыё для Беларусі Праверана 2021-12-12 г.