Уладзімер Рубінчык
Уладзімер Рубінчык | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 чэрвеня 1977 (47 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, палітоляг, публіцыст |
Уладзі́мер (Во́льф) Рубі́нчык (26 чэрвеня 1977, Менск) — беларускі перакладнік, палітоляг, публіцыст. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў менскую сярэднюю школу № 79 у 1994 годзе, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Паліталёгія» (1999), асьпірантуру РІВШ БДУ (2002), курсы падвышэньня кваліфікацыі вытворчасьці «Менская пошта» РУП «Белпошта» ў 2011 годзе, курсы Міжнароднага цэнтру ідыш пры Сусьветным жыдоўскім кангрэсе ў 2014 годзе.
Працаваў рэдактарам часопісу, выкладчыкам, сацыёлягам, паштальёнам. Выдаваў газэту «Анахну кан» (2002), часопіс «Шахматы-плюс» (2003—2004) і бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» (2003—2009). У 2000—2010-х гадах супрацоўнічаў з часопісамі ARCHE і «Роднае слова». Адзін з аўтараў ізраільскага сайту belisrael.info, дзе публікуецца па-беларуску і па-расейску; у 2016—2018 — намесьнік рэдактара[1].
Перакладае з ангельскай і францускай на расейскую і беларускую, а таксама з расейскай на беларускую. З мовы ідыш на беларускую пераклаў асобныя творы М. Кульбака, Л. Найдуса, М. Фэльзэнбаўма, І. Харыка, Шолам-Алейхема ды інш.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «На шахматныя тэмы» (Менск, 2007).
- «Жывуць вольныя шахматы» (Менск, 2010).
- «На яўрэйскія тэмы» (Менск, 2011).
- «На ізраільскія тэмы» (Менск, 2011).
- «З гісторыі Беларусі шахматнай» (Менск, 2012).
- «Нарысы шахматнай мінуўшчыны і будучыні» (Менск, 2014).
- «Вартавы шахматнага лабірынта» (укладальнік; Менск, 2015).
- «Выйшла кніга» (Менск, 2017).
- «Выбраныя катлеты і мухі» (Менск, 2018).
- «Іудзейнасць» (Менск, 2020).
- «(Не)расстраляныя» (суаўтар; Менск, 2021).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Рубінчык на сайце СБП
- Вольф Рубінчык на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі