Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
СкаротГП РБ
ПапярэднікГен. пр-ра БССР
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (32 гады таму)
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба220030, Беларусь,
м. Менск,
вул. Інтэрнацыянальная, д. 22
Дзейнічае ў месцахБеларусь
Службовыя мовырасейская
беларуская
Генэральны пракуратАндрэй Швед
Першы намесьнікДыско Генадзiй Ёсіфавіч
НамесьнікСтук Аляксей Канстанцінавіч
НамесьнікВаронін Максім Валер'евіч і Хмарук Сяргей Канстанцінавіч
УправаРада міністраў
Галоўная ўправаПрэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя службыНПЦ
Расходы78 333 мільёнаў рублёў [1] (2010 год; 26 166 тысячаў $[2])
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Генэра́льная пракурату́ра Рэспу́блікі Белару́сь — галоўная ўстанова Беларусі па наглядзе за выкананьнем заканадаўства. Генэральны пракурор прызначаецца на пасаду прэзідэнтам са згоды Савета Рэспублікі ды здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 20 верасьня 2011 году пасаду генэральнага пракурора займае Аляксандар Канюк.

Склад калегіі Генэральнай пракуратуры з удзелам генэральнага пракурора, ягоных намесьнікаў ды іншых пракурораў ухваляецца прэзыдэнтам па прадстаўленьні генэральнага пракурора. Пасяджэньні калегіі праводзяцца прынамсі аднойчы на месяц ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў. Рашэньні ўхваляюцца простаю большасьцю галасоў ад складу калегіі ды ажыцьцяўляюцца загадамі генэральнага пракурора[3].

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле закону Генэральная пракуратура мае наступныя задачы:

  • нагляд за працай пракурораў;
  • агляд стану законнасьці;
  • узаемадзеяньне зь дзяржаўнымі ўстановамі ў забесьпячэньні правапарадку;
  • павышэньне кваліфікацыі пракурораў;
  • удзел у праватворчасьці.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле закону генэральны пракурор мае паўнамоцтвы на:

  • ладжаньне працы ды нагляд за дзейнасьцю пракурораў;
  • выданьне загадаў пракурорам;
  • прызначэньне ды зьняцьцё з пасадаў супрацоўнікаў Генэральнай пракуратуры, пракурораў раёнаў ды гарадоў, кіраўнікоў падпарадкаваных установаў ды іх намесьнікаў;
  • прызначэньне ды зьняцьцё з пасадаў па ўзгадненьні з прэзыдэнтам сваіх намесьнікаў, пракурораў вобласьцяў ды Менску;
  • прызначэньне ды зьняцьцё з пасадаў намесьнікаў пракурораў вобласьцяў ды сталіцы і начальнікаў падразьдзяленьняў адпаведных пракуратураў па прадстаўленьні адпаведных пракурораў[4].

Земскія аддзелы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе Навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку (НПЦ ПУЗП).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 сакавіка 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 137, паводле якога 1 верасьня 2014 году скасавалі Беларускую вайсковую пракуратуру і 11 міжгарнізонных вайсковых пракуратураў. Іх паўнамоцтвы ўсклалі на Генэральную пракуратуру Беларусі і тэрытарыяльныя пракуратуры[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 13 ліпеня 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 13 ліпеня 2011 г.
  3. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2001 г. № 372 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 траўня 2008). Праверана 13 ліпеня 2011 г.
  4. ^ Закон аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь ад 8 траўня 2007 г. (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 сьнежня 2009). Праверана 13 ліпеня 2011 г.
  5. ^ БелТА. Ліквідуюцца ваенныя пракуратуры // Зьвязда : газэта. — 28 сакавіка 2014. — № 57 (27667). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кантакты // Генэральная пракуратура Беларусі, 2023 г. Праверана 19 студзеня 2023 г.