Уладзімер Макей
Уладзімер Макей лац. Uładzimier Makiej | |
![]() | |
7-ы міністар замежных справаў Беларусі | |
---|---|
20 жніўня 2012 — 26 лістапада 2022 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
Папярэднік | Сяргей Мартынаў |
Наступнік | Сяргей Алейнік |
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | |
15 ліпеня 2008 — 20 жніўня 2012 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік | Генадзь Нявыглас |
Наступнік | Андрэй Кабякоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 5 жніўня 1958 |
Памёр | 26 лістапада 2022[1] (64 гады) |
Адукацыя | |
Сужэнец | Вера Палякова |
Дзеці | 2 сыны: Віталь і Арцём (нар. 2009) |
Бацька | Уладзімер Макей (пам. 2014) |
Маці | памерла ў 2006-м |
Узнагароды |
Уладзі́мер Уладзі́меравіч Маке́й (1958, Некрашэвічы, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь — 2022, Менск, Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзяяч і дыплямат.
7-ы міністар замежных справаў Беларусі (2012—2022) і 6-ы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (2008—2012). Палкоўнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 5 жніўня 1958 году ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці[3]. Бацькоўскі дом месьціўся пры канцы Школьнай вуліцы. Бацька працаваў конюхам, а маці — ў бухгалтэрыі калгасу. У 8-й клясе заняў 1-е месца ў Гарадзенскай вобласьці на конкурсе з творам па-беларуску. У якасьці ўзнагароды атрымаў паездку ў дзіцячы летнік «Зубраня» на Нарачы. Пасьля 9-й клясы пайшоў вучыцца ў сярэднюю школу суседняй вёскі Лукі, дзе таксама быў круглым выдатнікам. Меў сястру Натальлю, якая зьехала жыць у Баранавічы[4].
У 1980 годзе скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. У 1992—1993 гадах праходзіў навучаньне ў Дыпляматычнай акадэміі МЗС Аўстрыі. З 1980 да 1992 гады знаходзіўся на службе ва Ўзброеных сілах СССР.
У 1993—1995 гадах зьяўляўся трэцім сакратаром кіраваньня інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другім сакратаром аддзела аналізу і прагназаваньні, другім сакратаром сакратарыяту Міністэрства замежных справаў Беларусі. У 1995—1996 гадах працаваў намесьнікам начальніка Службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў.
З 1996 да 1999 гады — прадстаўнік Беларусі пры Радзе Эўропы, дараднік амбасады Беларусі ў Францускай Рэспубліцы, з 1999 да 2000 — начальнік кіраваньня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных справаў.
З сакавіка 2000 году займаў пасаду памагатага прэзыдэнта Беларусі.
15 ліпеня 2008 году прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта. У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім зьмяніў склад Савету бясьпекі. У яго ўведзеныя Ўладзімер Макей, генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў і міністар фінансаў Андрэй Харкавец. Са складу савету выведзеныя Віктар Шэйман, Генадзь Нявыглас, Пётар Міклашэвіч і Мікалай Корбут[5]. У студзені 2009 году ачоліў Грамадзка-кансультацыйную раду пры Адміністрацыі прэзыдэнта.
20 жніўня 2012 году быў адстаўлены з пасады кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі ды прызначаны міністрам замежных справаў.
У студзені 2011 году пасля прэзыдэнцкіх выбараў і пратэстаў Макей быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу, але забарона была зьнятая праз год пасля прызначэньня Макея на пасаду міністра[6]. У чэрвені 2022 году ён трапіў у чорны сьпіс Канады[7].
Валодаў нямецкай і ангельскай мовамі. Званьне — палкоўнік запасу.
Памёр 26 лістапада 2022 году.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Пашаны (2006)[8]
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад першае жонкі меў сына Віталя (працаваў у дыпляматычнай місіі ў Аўстрыі)[3].
З 2007 году быў у шлюбе з акторкай і тэлевядучай Верай Паляковай. Мелі сына Арцёма (нар. 2009). Ад першага шлюбу Вера Палякова мела сына Дзьмітрыя[9].
Ушанаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]29 лістапада 2022 году ў менскім Доме афіцэраў прайшло ўрачыстае разьвітаньне з Уладзімерам Макеем. Разам з удавой Верай Макей і абодвума сынамі ў ім узялі ўдзел сярод іншых А. Лукашэнка і старшыня ўраду Беларусі Раман Галоўчанка, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ігар Сергяенка і старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка, старшыня Эўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясьніковіч і генэральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін і міністар культуры Анатоль Маркевіч. Пахаваньне прызначылі на Ўсходніх могілках Менску[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Belarus foreign minister Makei dies suddenly - Belta
- ^ а б https://zviazda.by/be/news/20221126/1669475127-pamyor-ministr-zamezhnyh-sprau-belarusi-uladzimir-makey
- ^ а б Віталь Несьцераў. Невядомая радзіма Макея // «Наша Ніва» №36 (681) 22 верасьня 2010
- ^ Іна Грышук. Пайшоў у цяжкі час: Уладзімер Макей ва ўспамінах настаўнікаў і аднавяскоўцаў // Радыё «Спадарожнік», 28 лістапада 2022 г. Праверана 28 лістапада 2022 г.
- ^ Георгий Дань (14 кастрычніка 2008) Шеймана вывели из состава Совбеза (рас.) Политика. TUT.BY. Праверана 10 верасьня 2010 г.
- ^ З Макея знялі санкцыі ЕС (бел.) Новы час
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-167 (анг.) Canada Gazette
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, 1/7323
- ^ Жонка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вера Палякова распавяла пра сваіх дзяцей Калейдоскоп. TUT.BY (24 ліпеня 2009). Праверана 10 верасьня 2010 г.
- ^ Павал Арлоўскі. Цырымонія разьвітаньня з Уладзімерам Макеем // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 лістапада 2022 г. Праверана 29 лістапада 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адміністрацыю ўзначаліў кагэбіст, а Раду бясьпекі — ахоўнік прэзыдэнта // Наша Ніва
- Біяграфіі Юрыя Жадобіна, Вадзіма Зайцава і Ўладзімера Макея (рас.)
- Хто ёсьць хто ва ўладзе? // Наша Ніва
- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ» (рас.)
|
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Кіраўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Міністры замежных справаў Рэспублікі Беларусь
- Сябры Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску