Перайсьці да зьместу

Мікалай Дзядок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мікола Дзядок»)
Мікалай Дзядок
Дата нараджэньня 23 жніўня 1988(1988-08-23) (36 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, блогер, актывіст, публіцыст, палітычны вязень, анархіст
Навуковая сфэра палітычныя рэпрэсіі[d][1]
Узнагароды

Міко́ла Алякса́ндравіч Дзядо́к (нар. 23 жніўня 1988, Брагін) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч анархічных поглядаў, блёгер, журналіст.

Скончыў юрыдычны каледж БДУ. Пасьля заканчэньня каледжу быў залічаны на 3 курс юрыдычнага факультэту БДУ, але вучыцца там ня стаў. Паступіў у Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт на аддзяленьне паліталёгіі. Працаваў у калектарскай фірме, дзе выконваў абавязкі журналіста, юрыста і камп’ютарнага адміністратара адначасова[2]. Удзельнік руху беларускіх анархістаў.

Першы арышт і турэмнае зьняволеньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў затрыманы 3 верасьня 2010 году ў якасьці падазраванага па справе аб «нападзе на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі» у ноч на 31 жніўня ў Менску. Супрацоўнікі МУС Беларусі арыштавалі Дзядка на трое сутак і зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Не сабраўшы дастатковай колькасьці доказаў, якія б пацьвярджалі дачыненьне Дзядка да справы, яму працягнулі тэрмін утрыманьня ў ізалятары часовага ўтрыманьня, але ўжо па іншай справе, «Аб нападзе на Дом прафсаюзаў». Ізноў не было знойдзена доказаў яго ўдзелу, але Дзядка затрымалі трэці раз як падазронага па справе "аб нападзе на аддзяленьне «Беларусбанку». Пазьней Мікалаю сталі прыпісваць іншыя супрацьпраўныя дзеяньні, у прыватнасьці, крадзяжы і хуліганства. 24 верасьня 2010 году адбыўшы больш за 20 сутак пад арыштам, Мікалай Дзядок быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Генштабу Беларусі, і 1 кастрычніка яму было прад’яўленае абвінавачаньне паводле арт. 339 ч. 2 — «хуліганства»[3]. 27 траўня 2011 году Завадзкі суд Менску асудзіў Дзядка на 4 з паловай гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму (судзьдзя Жанна Хвайніцкая). Праходзіў па гэтак званай «Справе анархістаў» разам з Ігарам Аліневічам (быў асуджаны на 8 гадоў) і Аляксандрам Францкевічам (на 3 гады)[4]. Пачаў адбываць пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15[5].

На судзе актывіст сваёй віны не прызнаў, таму пазьней у калёніі адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі[6]. 14 верасьня 2011 году Мікалай Дзядок у Магілёўскай калёніі пабраўся шлюбам з Валерыяй Хоцінай[7]. У кастрычніку 2011 году Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт прызналі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча палітычнымі зьняволенымі. У лістападзе 2011 году дэпутатка Эўрапарлямэнту ад Фінляндыі Сары Эсая ўзяла шэфства над Дзядком[8][9]. За час знаходжаньня ў магілёўскай калёніі № 15 і 17-й калёніі ў Шклове Мікалай атрымаў больш за 10 спагнаньняў за розныя парушэнні[10]. Пастановай суду ад 5 сьнежня 2012 году ўмовы адбыцьця пакараньня яму былі зьмененыя на больш жорсткія, ён быў пераведзены з калёніі № 17 Шклова ў турму № 4 Магілёва[11].

У лістападзе 2014 году на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу паводле 411-га артыкулу за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы»[12]. 26 лютага 2015 году, за пяць дзён да сканчэньня тэрміну, суд Ленінскага раёну Магілёва асудзіў Дзядка паводле 411 арт. Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі» да 1 года зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму[13]. Дзядку інкрымінавалі 16 парушэньняў рэжыму ў месцах зьняволеньня[14]. За кожнае з гэтых 16-ці парушэньняў Мікалай у свой час ужо быў пакараны ў дысцыплінарным парадку, атрымаўшы вымову або ад 5 да 10 сутак штрафнога ізалятара (ШІЗА)[15]. Пасьля прысуду ён напісаў адкрыты ліст у прэсу, у якім раскрытыкаваў артыкул 411 Крымінальнага кодэксу, як антыгуманны і рэпрэсіўны[16].

12 траўня 2015 году Мікалая перавялі ў калёнію ПК-9 у Горках, дзе з 50 дзён 42 сутак ён знаходзіўся ў ШІЗА «за парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня» і «адмовы ад працы»[17]. Каб зьвярнуць увагу на невыносныя ўмовы ўтрыманьня, 20 траўня 2015 году Дзядок вымушаны быў нанесьці сабе рэзаныя раны жывата і рук[18]. Дэпутат Бундэстагу Нямеччыны і прадстаўнік парляменцкай групы Саюз 90/Зялёныя ў Эўрапарляменце Мануэль Сарацын узяў шэфства над палітычным зьняволеным Мікалаем Дзядком 24 чэрвеня 2015 году[19][20].

22 жніўня 2015 году Аляксандар Лукашэнка памілаваў шасьцярых палітвязьняў — Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Міколу Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. У паведамленьні адзначалася, што рашэньне пра іх памілаваньне прынятае паводле «прынцыпу гуманізму»[21].

Пасьля вызваленьня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля вызваленьня Мікалай Дзядок аднавіўся ў ЭГУ па праграме «Міжнародная палітыка і эканоміка»[22], які скончыў у 2019 годзе. Заставаўся ўдзельнікам анархісцкага руху [23]. Працаваў у якасьці журналіста ў газэце «Новы час», пісаў для іншых выданьняў [24], вёў шэраг блёгаў у сацсетках і канал у Telegram[25], а таксама відэаблёг Radix, прысьвечаны «рэвалюцыйнаму палітычнаму аналізу, сацыяльнай барацьбе і анархізму ў Беларусі»[26]. Напісаў некалькі кніг. З кастрычніка 2019 году стыпэндыят праграмы Каліноўскага ступені магістра і слухач курсаў польскай мовы Ўнівэрсытэту Марыі Складоўскай-Кюры[27].

Новыя затрыманьні і суды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 2017 году Мікалай Дзядок быў затрыманы ў Менску і дастаўлены ў Партызанскі РУУС, а пасьля ў ЦІП на Акрэсьціна. У гэты ж дзень адвезены з чэрапна-мазгавой траўмай у шпіталь хуткай мэдыцычнай дапамогі ў суправаджэньні міліцыі[28]. 30 чэрвеня 2018 году Дзядок, разам з 17 іншымі анархістамі, быў затрыманы групай спэцназу САХР і супрацоўнікамі ГУБАЗіК падчас разгону нефармальнай сустрэчы анархістаў у лясным масіве пад Крупкамі. Як сьцвярджў сам Мікалай, ён правеў пяць гадзін у кайданках тварам у зямлю[29]. Дзядок зьвярнуўся ў праваахоўныя органы з просьбай узбудзіць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў ГУБАЗіК за перавышэньня службовых паўнамоцтваў[30]. 12 ліпеня 2018 году Мікалая Дзядка затрымалі ля ўласнага дому байцы АМАП, калі ён ішоў на суд да журналіста Зьмітра Галко, даставілі ў Фрунзенскі РУУС, а потым у суд Фрунзенскага раёну, дзе ён атрымаў штраф у 10 базавых велічынь паводле артыкула 17.10 КаАП «Дэманстраваньне нацысцкай сымболікі». Падставай для ўзбуджэньня адміністрацыйнай справы стаў пост Мікалая Дзядка ў Facebook[31]. 27 сьнежня 2018 году Мікалай Дзядок быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёну Менску на 40 базавых велічынь. Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі: разьмяшчэньні на сваёй старонцы ў Facebook ілюстрацыі з выявай сымболікі Misantropic Division (міжнародная асацыяцыя неанацысцкіх суполак), якая судом Цэнтральнага раёну Менску была ўнесена ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры гэтым допіс Міколы Дзядка быў супраць нацызму. Справу разглядала судзьдзя Марыя Ярохіна.

4 сакавіка 2019 году Мікалая Дзядка затрымалі каля суду Фрунзенскага раёну Менску адразу пасьля таго як яму быў прысуджаны штраф паводле артыкулу 17.11 КаАП «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» за пост у сацсетках. Мікалай правёў больш за 2 дні ў ізалятары часовага ўтрыманьня, пасьля чаго суд Цэнтральнага раёну прысудзіў яму 25 базавых велічынь штрафу за ўдзел у акцыі «Свабоду палітвязням»[32]. 8 красавіка 2019 году Мікола Дзядок быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёну на 1020 рублёў (40 базавых велічынь) паводле артыкулу 17.11. У адну адміністрацыйную справу аб’ядналі адразу тры пратаколы за выкарыстаньне хэштэгу і флэшмоб #яэкстрэміст, які ён правёў супраць закону аб процідзеяньні экстрэмізму. 10 чэрвеня 2019 году ў судзе Фрунзенскага раёну судзьдзя М. Ярохіна прызнала Міколу Дзядка вінаватым у «публічным дэманстраваньні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і пакарала штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1275 рублёў). Згодна з пастановай суду, Мікола разьмясьціў у сацсетцы «Укантакце» запіс з чатырма экстрэмісцкімі літарамі «ACAB». 16 верасьня 2019 году суд Фрунзенскага раёну ізноў пакараў Міколу Дзядка за абрэвіятуру «АСАВ» у сацыяльнай сетцы Укантакце, прызначыўшы яму штраф у памеры 40 базавых велічынь[33].

9 студзеня 2020 году суд Фрунзенскага раёну пакараў[34] Міколу Дзядка паводле артыкула 23.34 за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў абарону незалежнасьці Беларусі ў Менску 21 сьнежня 2019 году. Штраф склаў 50 базавых велічынь. Вяла працэс судзьдзя А. Бушава. 19 сакавіка 2020 году позна ўвечары Мікола Дзядок быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і абвінавачаны ў дробным хуліганстве (17.1 КаАП РБ). Актывіста даставілі ў ізалятар на Акрэсьціна і абвінавацілі ў нанясеньні надпісу супраць МУС фарбай на сьцяну інтэрнату. На наступны дзень актывіста даставілі ў суд Маскоўскага раёну, дзе высьветлілася што ў дзень нанясеньня надпісу Мікалай Дзядок знаходзіўся за межамі Беларусі, аб чым быў штамп у ягоным пашпарце. Справа была адпраўленая ў Маскоўскі РУУС г. Менску на дапрацоўку.[35]

Крымінальная справа 2020 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 жніўня 2020 году ў Беларусі распачаліся пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, гвалту і беззаконьня, якія падтрымаў Мікола Дзядок. 12 лістапада 2020 году Дзядок быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіКа на кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёну[36]. Пры затрыманьні быў выкарыстаны пярцовы газ, а Дзядок быў моцна зьбіты[37][38]. Арыштаванага па крымінальнай справе аб «парушэньні грамадзкага парадку» (арт. 342 КК) гвалтам прымусілі зьняцца ў на камэру для роліку МУС[36][38]. Пасьля затрыманьня яго адвезьлі ў Менск у ГУБАЗіК, дзе Дзядка катавалі: трымалі тварам у падлогу, зьбівалі дубінкай, білі электрашокерам, душылі і пагражалі згвалтаваньнем[39][38]. Затым яго адвезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна, пазьней перавялі ў СІЗА-1 Менску[40][37]. У зьняволеньні актывіста пазбаўлялі сну, цяпла, ежы і кантактаў са зьнешнім сьветам[38].

24 лістапада 2020 году сумеснай заявай 11 арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, Дзядок быў прызнаны палітычным зьняволеным[41]. 15 студзеня 2021 году шэфства над палітвязьнем узяла Тамара Фунічэла, дэпутатка Нацыянальнай Рады Фэдэральнага Сходу Швайцарыі[42].

У сакавіку 2021 году Сьледчы камітэт распачаў у дачыненьні палітвязьня новыя крымінальныя справы аб закліку да захопу ўлады (ч. 3 арт. 361 КК) і незаконных дзеяньнях у дачыненьні да гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 295-3 КК)[37]. 3 лістапада 2021 году ў Менскім гарадзкім судзе аднавіўся працэс Дзядком. Суд не пачаўся ў прызначаны час праз паведамленьне пра бомбу. Адбыліся судовыя спрэчкі, на якіх пракурор запрасіў для палітвязьня пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 5 гадоў у калёніі агульнага рэжыму. Зь іх: паводле ч. 1 арт. 342 КК — 2 гады калёніі; паводле арт. 295-3 КК — 2 гады калёніі; паводле арт. 361 КК — 4,5 года калёніі[43]. 10 лістапада 2021 году судзьдзя Настасься Папко выракла Міколу Дзядка да 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму на патрабаваньне пракурора Антона Цюменцава. Мікола Дзядок адмовіў віну па ўсіх 3-х артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі. У сувязі з выяўленьнем падчас суду неадпаведнасьці паказаньняў сьведкаў на сьледзтве і ў судовай залі заявіў у апошнім слове: «усім, хто мае дачыненьне да арганізацыі гэтага судовага працэсу, а роўна і іншых палітычных рэпрэсій у маёй краіне, я хачу сказаць: ня майце ілюзій! Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор ня здольныя спыніць вызваленьне чалавека»[44].

  • Прэмія імя Алеся Караля ў намінацыі «Лепшы сацыяльна-палітычны матэрыял» за артыкул «Дармаедзкія пратэсты і пэрспектыва Майдану»[45] (2017)
  • Прэмія імя Алеся Караля ў намінацыі «Лепшы сацыяльна-палітычны матэрыял» за артыкул «Турма і воля: культурны абмен»[47] (2018)
  • «Фарбы паралельнага сьвету» (2017)[48].
  • «Народные моджахеды: Муджахедин Хальк» (2019)[49]
  • «Теория интерсекциональности: анархистская критика» (2020)[50]
  1. ^ Dzjadok, Mìkalaj // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ 10 фактаў пра палітвязня Мікалая Дзядка
  3. ^ Мікалай Дзядок
  4. ^ Дзядок: «Усіх не перасаджаеце!»(недаступная спасылка)
  5. ^ Мікалай Дзядок: У турме чалавек з моцнай воляй толькі ўмацуецца ў сваіх перакананнях(недаступная спасылка)
  6. ^ Палітзняволены Мікалай Дзядок этапаваны ў калонію № 9 у Горках.
  7. ^ Мікалай Дзядок першую гадавіну шлюбу сустракае ў адзіночцы
  8. ^ Мікалай Дзядок: «Усіх не перасаджаеце!»
  9. ^ Prisoner’s Godparenthood: Sari Essayah adopts Mikolai Dziadok (анг.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (2011-11-23). Праверана 2021-09-07 г.
  10. ^ Суд над Мікалаем Дзядком: яшчэ год зняволення (абноўлена)
  11. ^ Дзядок: Правілы распарадку за кратамі скіраваныя на знішчэнне чалавека (відэа) (недаступная спасылка)
  12. ^ Мікалай Дзядок: Правілы распарадку за кратамі скіраваныя на знішчэнне чалавека (відэа)
  13. ^ Мікалай Дзядок сядзіць у камеры, дзе на двух зняволеных — пяць квадратных метраў
  14. ^ За тры дні да вызваленьня Мікалай Дзядок асуджаны яшчэ на год турмы
  15. ^ Артыкул 411 — новы спосаб затрымаць палітвязняў за кратамі
  16. ^ https://spring96.org/be/news/76357
  17. ^ Маці Мікалая Дзядка: Два квадратных метра — норма плошчы на аднаго чалавека ў ПКТ. Гэта жудасна!
  18. ^ Палітвязень Мікалай Дзядок парэзаў сабе жывот і рукі
  19. ^ Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын узяў “шэфства” над Мікалаем Дзядком (бел.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (2015-06-24). Праверана 2021-09-09 г. Архіўная копія ад 2015-07-05 г.
  20. ^ Bundestag member Manuel Sarrazin: I call for immediate release of Mikalai Dziadok (анг.). Хартыя'97 (2015-06-25). Праверана 2021-09-09 г. Архіўная копія ад 2016-11-08 г.
  21. ^ Президент Беларуси принял решение о помиловании в отношении ряда лиц
  22. ^ Вучоба, падарожжы, абрыванне сувязяў: як жывуць былыя палітвязні?
  23. ^ «Улада — зло, раскоша — злачынства, я мару пра Беларусь камун» — інтэрв’ю з анархістам Міколам Дзядком. Утопія? Дыскутуйце!
  24. ^ «Ускрываў сабе вены, рэзаў жывот» — Мікола Дзядок напісаў кнігу пра беларускую турму
  25. ^ https://euroradio.fm/yak-pazbegnuc-sachennya-u-sacsetkah-i-zaymec-milyon-padpischykau-efir-u-1505
  26. ^ https://www.youtube.com/user/Ancom1933/about?view_as=subscriber
  27. ^ https://mikola.noblogs.org/?p=4093
  28. ^ Затрыманы 25 сакавіка Мікалай Дзядок у шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай
  29. ^ https://novychas.by/hramadstva/ne-karmice-paczvaru
  30. ^ https://belsat.eu/news/mikalaj-dzyadok-patrabue-raspachats-spravu-suprats-silavikou-yakiya-razagnali-sustrechu-anarhistau-pad-krupkami/
  31. ^ http://spring96.org/be/news/90299
  32. ^ https://www.svaboda.org/a/29806793.html
  33. ^ https://novychas.by/hramadstva/sztraf-u-1020-rubljou-za-4-litary-u-sacsetkah
  34. ^ https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1115095495508141&set=a.150036868680680&type=3
  35. ^ https://spring96.org/be/news/96283
  36. ^ а б nashaniva.by
  37. ^ а б в Николай Дедок — Политзаключённые в Беларуси (рас.). prisoners.spring96.org. Праверана 2021-09-14 г.
  38. ^ а б в г Folter, erzwungene Geständnisse und Lagerhaft – wie ein Blogger die weissrussische Diktatur demaskiert (ням.). Neue Zürcher Zeitung. Праверана 2021-09-14 г. Архіўная копія ад 2021-09-14 г.
  39. ^ Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай (бел.). Наша НіваПраверана 2021-08-07 г.
  40. ^ Блогер Николай Дедок находится на Окрестина. Адвокат настаивает на судебно-медицинской экспертизе (рас.). TUT.BY (2020-11-13). Праверана 2020-11-13 г. Архіўная копія ад 2020-11-13 г.
  41. ^ Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 8 новых палітвязняў (бел.). Праваабарончы цэнтар «Вясна» (2020-11-24). Праверана 2021-09-14 г. Архіўная копія ад 2021-07-22 г.
  42. ^ Members of the Swiss National Council and the British House of Lords take over godparenthood for Mikalai Dziadok and Stsiapan Latypau (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2021-01-15). Праверана 2021-09-14 г. Архіўная копія ад 2021-09-14 г.
  43. ^ Перад судом над Дзядком выклікалі сапэраў. Пасьля аднаўленьня працэсу пракурор запрасіў для палітвязьня 5 гадоў калёніі, Радыё Свабода, 3-10-2021
  44. ^ Анархіста Міколу Дзядка пакаралі 5 гадамі зьняволеньня // Беларуская служба Радыё «Свабода», 10 лістапада 2021 г. Праверана 12 лістапада 2021 г.
  45. ^ https://web.archive.org/web/20210516165630/https://baj.by/be/content/u-minsku-nazvanyya-laureaty-zhurnalisckay-premii-imya-alyakseya-karalya-shmat-fota
  46. ^ https://web.archive.org/web/20211105173418/https://www.racyja.com/kultura/premiyaj-imya-frantsishka-alyakhnovicha-uga/
  47. ^ https://web.archive.org/web/20211103100933/https://baj.by/be/content/adbylasya-cyrymoniya-uganaravannya-peramozhcau-zhurnalisckay-premii-imya-alyakseya-karalya
  48. ^ Мікалай Дзядок прэзентаваў свой паралельны свет
  49. ^ https://web.archive.org/web/20211103102425/https://www.samoopredelenie.info/post/%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D0%B5-%D0%BC%D0%BE%D0%B4%D0%B6%D0%B0%D1%85%D0%B5%D0%B4%D1%8B-%D0%BC%D1%83%D0%B4%D0%B6%D0%B0%D1%85%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D0%BD-%D1%85%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BA?fbclid=IwAR2n3Fh6lLswoLBN70eT4gOCPhurQjvfJr16raQsUL8uiO2Re2JVY_IegXI
  50. ^ http://radicalbook.tilda.ws/intersect

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]