Мікіта Крыўцоў
Мікіта Крыўцоў | |
Дата нараджэньня | 31 ліпеня 1992 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 жніўня 2020 (28 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Узнагароды | Мэдаль Ордэну Пагоні |
Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў (31 ліпеня 1992 — 12 жніўня 2020 (?)) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік акцыяў пратэсту пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году.
Біяграфічныя звесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Вялейцы, некаторы час жыў у Маладзечне. Быў фанатам ФК Маладзечна. З жонкаю гадаваў пяцігадовую дачку, сям’я жыла ў Жодзіна[1].
Гібель
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыяў на выбарах. 9 жніўня стаяў перад шэрагам АМАПу зь бел-чырвона-белым сьцягам на плошчы ў Маладзечне. 10 жніўня Мікіта казаў, што быў у Менску, дзе ледзьве не трапіўся АМАПу на Нямізе[2].
Зьнік 12 жніўня. Раніцаю гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Менскам[3]. Паводле геалякацыі ягонага тэлефону, Мікіта ў дзень свайго зьнікненьня мог быць у шпіталі альбо ў міліцыі[4].
Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Менску. Ён выклікаў міліцыю і зрабіў фота. На фотаздымку бачна, што Мікіта стаіць на зямлі, такім чынам, назіральнікі сумняюцца ў тым, што ён скончыў жыццё самагубствам. Паводле вартаўніка, твару ў Мікіты фактычна не было, але зубы засталіся цэлыя. Бацькам адмовіліся паказваць цела для апазнаньня.[2]
Анжаліка, маці Мікіты Крыўцова, патлумачыла, што пасьля здымкаў праграмы для «Белсату» да яе падышоў малады чалавек, які распавёў, што разам з Мікітай быў ў нейкай спартыўнай залі. Там іх зьбівалі й там таксама апошні раз «засьвяціўся» мабільны тэлефон Мікіты. Паводле Анжалікі, гэты хлопец баіцца даваць паказаньні[5].
18 сакавіка 2021 году стала вядома, што Сьледчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце сьмерці Мікіты Крыўцова «за адсутнасьцю ў чыіх-небудзь дзеяньнях складу злачынства»[6].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 лістапада 2022 года стала вядома, што ў палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова.[7]
24 лістапада 2022 года Крыўцоў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[8]
Чытайце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Тарайкоўскі
- Аляксандар Віхор
- Раман Бандарэнка
- Генадзь Шутаў
- Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зоя Хруцкая. (2020-08-23) Загінулы Мікіта Крыўцоў быў 9 жніўня на мітынгу ў Маладзечне. Рэгіянальная газета. Праверана 2021-09-11 г.
- ^ а б Таямнічы сведка сцвярджае, што бачыў Мікіту Крыўцова жывым, але збітым. Сябры аднавілі апошнія дні хлопца (бел.). Наша Ніва. Праверана 2021-09-11 г.
- ^ У Маладзечне развітваюцца з пратэстоўцам, якога знайшлі павешаным у Менску (бел.). Белсат. Праверана 2021-09-11 г.
- ^ Удзельніка пратэстаў 12 жніўня знайшлі павешаным (бел.). Белсат. Праверана 2021-09-11 г.
- ^ Настасся Уткіна. (2021-02-02) «Навошта забіваць?» Пра жыццё і знікненне Мікіты Крыўцова расказалі сям’я і сябры. Рэгіянальная газета. Праверана 2021-09-11 г.
- ^ Служба информации «БГ». (2021-03-18) СК не будет возбуждать уголовное дело по факту смерти Кривцова – демонстранта, найденного повешенным в августе 2020-го (рас.). Брестская газета. Праверана 2021-03-19 г. Архіўная копія ад 2021-03-19 г.
- ^ У палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова
- ^ Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні