Naviny.by

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
naviny.by
URL naviny.by
Тып СМІ
Даступныя мовы расейская, беларуская

«naviny.by» (па-беларуску: Беларускія навіны, па-расейску: Белорусские новости) — даччыны сайт навінаў інфармацыйнае агенцыі «БелаПАН». Інтэрнэт-газэта «Беларускія навіны» пачала працу 1 студзеня 2002 году. Яна стала першай у сваім родзе ў Байнэце й публікуе навіны дня[1]. У 2007 годзе «БелаПАН» і «naviny.by» сталі незалежнымі[2][3].

Дамэн «naviny.by» разам з сайтам «БелаПАН» і шэрагам іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі быў заблякаваны беларускімі ўладамі 20 сьнежня 2014 году[4]. Са жніўня 2020 году з-за асьвятленьня акцыяў пратэсту ў Беларусі доступ на сайт «naviny.by», а таксама да шэрагу іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі ў самой Беларусі таксама быў зноў заблякаваны[5]. З красавіка 2021 году беларускія ўлады блякуюць і люстэрка асноўнага сайту[6].

Узнагароды й прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2006 год — «Прэмія Рунэту(ru)» ў намінацыі «Рунэт за межамі Ru» (сумесна з БелаПАН)[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]