Перайсьці да зьместу

Уладзімер Каранік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Уладзімер Каранік
15-ы старшыня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
22 траўня 2025 — цяперашні час
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Аляксандар Турчын
Папярэднік Уладзімер Гусакоў
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму
22 жніўня 2020 — 3 сакавіка 2025
Папярэднік Уладзімер Краўцоў
Наступнік Юры Караеў
Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
11 чэрвеня 2019 — 22 жніўня 2020
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар
Папярэднік Валеры Малашка
Наступнік Зьміцер Піневіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1973 (52 гады)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Горадня, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
АдукацыяГарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут
Бацька Сьцяпан Каранік
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені

Уладзі́мер Сьцяпа́навіч Кара́нік (нар. 1973, Горадня, цяпер Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзяяч, лекар-анколяг.

15-ы старшыня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ад 22 траўня 2025 году). 9-ы міністар аховы здароўя Беларусі (2019—2020). Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму (2020—2025). Кандыдат мэдычных навук (2006)[2].

У 1996 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут. Кандыдат мэдычных навук (2006).

З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Н. Н. Аляксандрава (раней — Навукова-дасьледчы інстытут анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Н. Н. Аляксандрава). Быў доктарам-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзяленьня таракальнай анкапаталёгіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 году займаў пасаду галоўнага ўрача Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэру. У 2010 і 2014 гадох прайшоў перападрыхтоўку ў |Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі[2].

11 чэрвеня 2019 году прызначаны Міністрам аховы здароўя Беларусі[3]. 22 жніўня пераведзены на пасаду старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.

22 жніўня 2020 году прызначаны старшынём Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту[4].

3 сакавіка 2025 году Уладзімер Каранік быў прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі па сацыяльных пытаньнях[5]. 22 траўня 2025 году атрымаў прызначэньне старшынёй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 сьнежня 2020 году яго ўнёс у свой санкцыйны сьпіс Эўразьвяз[6], 18 лютага 2021 году — Вялікабрытанія[7], 22 сакавіка — Швайцарыя[8]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9]. У жніўні 2023 года да санкцый супраць Караніка далучылася Канада[10].

  1. ^ https://minsknews.by/ministrom-zdravoohraneniya-stal-vladimir-karanik-chem-on-izvesten/
  2. ^ а б Уладзімер Каранік прызначаны старшынёй Прэзыдыюму НАН Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 траўня 2025 г. Праверана 22 траўня 2025 г.
  3. ^ Назначен новый министр здравоохранения (рас.) Intex-press Архіўная копія ад 2019-06-16 г.
  4. ^ Лукашенко принял решение назначить Караника губернатором Гродненской области, областные депутаты поддержали // БелТА, 22 жніўня 2020.  (рас.)
  5. ^ Караник стал вице-премьером. Будет курировать социальный блок (рас.) Reform.news(be)
  6. ^ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі. Радыё «Свабода» (2020-12-17). Праверана 2021-09-09 г.
  7. ^ США и Великобритания ввели новые санкции против белорусских чиновников, судей и сотрудников силовых органов (рас.). Meduza (2021-02-19). Праверана 2021-09-09 г.
  8. ^ Searching for subjects of sanctions
  9. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.
  10. ^ Канада ввела санкции против Минобороны Белоруссии и Ивана Эйсмонта (рас.) РБК Архіўная копія ад 2023-09-01 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]