Абмеркаваньне:Андрэй Мукавозчык
Выгляд
Усё ж мяркую, што для прыслужнікаў прарасейскага рэжыму Лукашэнкі (як і для адпаведных структураў) варта дадаваць расейскія варыянты імёнаў (як і расейскія варыянты назваў), бо для іх гэта фактычна арыгінальныя (асноўныя) імёны і назвы. Увогуле, гэта не беларускія дзеячы і не беларускія структуры — беларускія дзеячы і структуры ня мусяць спрыяць зьнішчэньню беларусаў і Беларусі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:39, 12 студзеня 2021 (+03)
- Супраць празь непасьлядоўнасьць Вікіпэдыя:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы. Быццам, русіфікацыя Беларусі ўласнымі рукамі. У 2018 годзе прыбралі з Шаблён:Населены пункт/Беларусь парамэтар «назва па-расейску», а тутака прапануецца адкат у адваротны бок насуперак раней дасягнутаму. Дый для Вікіпэдыя:Праект:Дзяржаўныя інстытуцыі Беларусі абмаскальваньне будзе шкодным. Для параўнаньня ў славацкай Вікіпэдыі імёны прыслужнікаў пранямецкага рэжыму ня пішуць на замежных мовах, хоць тыя аддалі частку земляў уласнай краіны. Далей болей, у расейскай вікі ня пішуць імя савецкага генэрала Андрэя Ўласава па-нямецку, хоць той перайшоў на бок нацыстаў. Панятак «прапагандыст» дастаткова ёмка раскрывае зьяву. Урэшце паводле Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя, «Вікіпэдыя — гэта не трыбуна і ня сродак прапаганды», што варта памятаць, каб самім не пераўтварыцца ў апісанае ў артыкуле. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:50, 13 студзеня 2021 (UTC+3)
- Дзякую за адказ і за агучаныя аргумэнты. Хацеў бы толькі зазначыць, што памянёных славацкіх вайсковых злачынцаў вызначаюць як славацкіх нацыяналістаў, фактычна тое ж самае з уласаўскай арміяй, якая ставіла за мэту аднаўленьне «национального русского государства». Яшчэ хацелася б пачуць адказы на два наступныя пытаньні: 1) Ці абражалі памянёныя дзеячы мовы сваіх народаў, называючы іх непаўнавартаснымі ў параўнаньні зь нямецкай? 2) Ці абражалі яны нацыянальныя сымбалі сваіх народаў, ці катавалі і забівалі за гэтыя сымбалі? Хоць сапраўды, варта разумець, што галоўны матыў тут не Расея, а ўтрыманьне ўлады, што аднак не касуе фактычнае забойства нармальнай Беларускай дзяржаўнасьці з поўнай дыскрэдытацыяй усіх дзяржаўных інстытуцыяў — цяпер фактычна інстытуцыяў прарасейскага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:46, 13 студзеня 2021 (+03)
- Пагаджуся з удзельнікам W. Нягледзячы нават на тое, што ў гэтых людзей антыбеларускія погляды, усё роўна яны — беларусы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. --Ліцьвін (гутаркі) 18:50, 12 сакавіка 2021 (+03)