Беларускі саюз журналістаў
Выгляд
Беларускі саюз журналістаў | |
Абрэвіятура | БСЖ |
---|---|
Дэвіз | Журналістыка — не элітарны клюб. Гэта — лёс |
Дата ўтварэньня | 5 сакавіка 1959 (65 гадоў таму) |
Тып | прафэсійнае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | ажыцьцяўленьне свабоды слова |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Сурганава, д. 48а |
Сяброўства | 2 тыс. журналістаў (2010)[1] |
Старшыня | Анатоль Лемяшонак |
Кіроўны орган | Рада |
Матчына кампанія | РКРКППГА |
Сайт | www.buj.by |
Колішняя назва | Саюз журналістаў Беларусі (да 1995 году) |
Беларускі саюз журналістаў — грамадзкае аб’яднаньне журналістаў Беларусі, заснаванае ў 1959 годзе[2]. З 2001 году браў ўдзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. З 18 кастрычніка 2005 году пасаду старшыні займае Анатоль Лемяшонак[4].
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Абсалютнай большасьцю галасоў прадстаўнікоў вызначае кірункі дзейнасьці, зьмяняе Статут, абірае старшыню, яго 1-га намесьніка, Раду, Кантрольна-рэвізійную камісію ды Камітэт па прафэсійнай этыцы.
- Рада. Склікаецца штогод. Правамоцная пры наяўнасьці 2/3 чальцоў. Выконвае пастановы Зьезда ды кіруе ўласнасьцю саюза. Абірае намесьнікаў старшыні. Утварае Сакратарыят ды Камітэт па абароне свабоды слова і правоў журналістаў. Вызначае зносіны зь іншымі грамадзкімі аб’яднаньнямі. Ухваляе творчыя спаборы ды ўзнагароджаньне журналістаў. Вызначае велічыню сяброўскіх складак ды зацьвярджае выданьні саюза.
- Сакратарыят. Зьбіраецца штомесяц. Распрацоўвае мерапрыемствы і каштарыс. Ухваляе пастановы аб выдатках на мерапрыемствы ды прызначэньне і аклады рэдактараў выданьняў.
- Кантрольна-рэвізійная камісія. Правярае грашовую справаздачнасьць суполак, прадпрыемстваў і ўстановаў саюза.
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Статуту задачамі саюзу ёсьць:
- абарона зацікаўленасьцяў журналістаў;
- прававое абслугоўваньне журналістаў;
- рост забесьпечанасьці, паляпшэньне ўмоваў працы, побыту і адпачынку журналістаў;
- разьвіцьцё журналісцкай адукацыі і творчасьці.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Статуту саюз ажыцьцяўляе наступныя віды дзейнасьці:
- удзел у міжнародных журналісцкіх сувязях;
- правядзеньне журналісцкіх нарадаў і сьвятаў;
- ладжаньне журналісцкіх творчых спабораў;
- павышэньне адукацыі журналістаў на творчых сэмінарах і ў Цэнтры сучаснай журналістыкі;
- выпуск выданьняў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Віктар Лоўгач (14 кастрычніка 2010) Беларускія журналісты намецілі стратэгію работы на чарговую пяцігодку Грамадзтва. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 4 сакавіка 2012 г.
- ^ Алег Слука Разьдзел III. Стварэньне сыстэмы сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі (1954-1964) // Беларуская журналістыка ў 3 частках / Г. Мыцік. — Менск: БДУ, 2009. — Т. 3. — С. 163. — 399 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-518-116-4
- ^ За моцную i квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 242 (24282) (16 жніўня 2001). Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ^ Ігар Карней (18 кастрычніка 2005) Новым кіраўніком праўладнага Саюзу журналістаў стаў рэдактар «Рэспублікі» Грамадзтва. Радыё «Свабода». Праверана 4 сакавіка 2011 г.