Валер Цапкала
Валер Цапкала лац. Valer Capkała | |
Першы намесьнік Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
8 жніўня 1994 — 20 студзеня 1997 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі | |
24 лютага 1997 — 2 красавіка 2002 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Сяргей Мартынаў |
Наступнік: | Міхаіл Хвастоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 лютага 1965 (59 гадоў) Горадня |
Сужэнец: | Вераніка Цапкала |
Адукацыя: | |
Вале́р Вільямавіч Цапка́ла (Цэпкала)[2] (нар. 22 лютага 1965, Горадня, БССР) — беларускі палітык і дыплямат.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 22 лютага 1965 году ў Горадні. Быў адзіным дзіцем у сям’і інжынэраў-хімікаў Віляма і Ніны Цапкалаў, якія былі накіраваныя ў Горадню па размеркаваньні на будаўніцтва азотнага завода, дзе адпрацавалі ўсё жыцьцё. Бацька скончыў Адэскі політэхнічны інстытут, маці — Харкаўскі інжынэрна-эканамічны інстытут.
Вучыўся ў гарадзенскай сярэдняй школе № 14 з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы, захапляўся гісторыяй. У 1982—1984 гадах вучыўся ў Беларускім тэхналягічным інстытуце. У 1984 годзе прызваны ў армію (адтэрміноўка студэнтам у той час была адмененая), праходзіў службу ў элітных ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня ў Хмяльніцкім[3].
Пасля службы ў арміі ў 1986 годзе адразу паступіў у Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін, які скончыў з адзнакай у 1991 годзе па спецыяльнасьці «Міжнародныя зносіны». Пасля вучобы застаўся ў аспірантуры гэтага ж інстытуту, у 1992 годзе скончыў яе на «выдатна», выкладаў у МДІМЗ, стаў кандыдатам юрыдычных навук.
З 8 жніўня 1994 году да 20 студзеня 1997 году быў першым намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[4][5].
24 лютага 1997 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі й Мэксыцы па сумяшчальніцтве [6], адстаўлены з гэтых пасадаў быў 2 красавіка 2002 году[7].
У 2020 годзе абвясьціў пра пляны балатавацца ў прэзыдэнты Беларусі. Але ня быў зарэгістраваны як кандыдат і быў вымушаны зьехаць зь Беларусі адразу ў Расею, потым ва Ўкраіну і Польшчу.
Цяпер працуе ў Латвіі. Па словах кіраўніка ягонай прэс-службы Аляксея Урбана, ён быў аб’яўлены ў вышук у Расеі і Беларусі «па палітычных матывах»[Крыніца?].
6 студзеня 2021 году Валер Цапкала абвясьціў аб стварэньні Беларускага Дэмакратычнага форуму з мэтай аб’яднаць «усё разумныя сілы ў канстытуцыйных пераўтварэньнях як разумную альтэрнатыву народнай большасьці ў адказ на псэўданацыянальны Усенародны сход»[8].
У кастрычніку 2022 году МУС Беларусі прызнала групу грамадзян, аб'яднаную пад кіраўніцтвам Валера Цапкалы, у тым ліку яго сайты і старонкі ў сацыяльных сетках, экстрэмісцкім фармаваньнем[9][10].
7 красавіка 2023 году Менскі абласны суд завочна прыгаварыў Валерыя Цапкалу да 17 гадоў калёніі[11].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жонка — Вераніка Цапкала, беларуская грамадзкая актывістка, палітык.
- Мае двух сыноў, Пётара й Андрэя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 51. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ У пашпарце прозвішча Валерыя Цапкалы запісана як «Цэпкала». Ці гэта правільна?
- ^ Валерий Цепкало: Многие проблемы решаются созданием нормальных условий для ведения бизнеса
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 8 августа 1994 г. №31 «О назначении первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1997 г. №71 «Об освобождении В. В. Цепкало от должности первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 февраля 1997 г. №159 «О назначении В. В. Цепкало Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Мексиканских Соединенных Штатах по совместительству» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2002 г. №167 «Об освобождении В. В. Цепкало от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки и по совместительству в Мексиканских Соединенных Штатах» (рас.)
- ^ У адказ на Усебеларускі сход Цапкала ініцыяваў Беларускі дэмакратычны форум
- ^ МВД Беларуси признало соцсети и проекты политика Валерия Цепкало "экстремистским формированием" (рас.) Праверана 2022-11-06 г.
- ^ МВД признало экстремистскими формированиями полк «Пагоня» и Валерия Цепкало
- ^ Валерия Цепкало приговорили к 17 годам колонии заочно (рас.) Reform.by
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін
- Нарадзіліся ў Горадні
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Савецкія дыпляматы
- Намесьнікі міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь
- Амбасадары Беларусі ў ЗША
- Амбасадары Беларусі ў Мэксыцы
- Памочнікі прэзыдэнта Беларусі
- Незарэгістраваныя кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусі (2020)
- Завочна асуджаныя