Натальля Качанава
Натальля Качанава | |
![]() | |
Старшыня Савету Рэспублікі | |
---|---|
6 сьнежня 2019 — дасюль | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Папярэднік: | Міхаіл Мясьніковіч |
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | |
27 сьнежня 2014 — 5 сьнежня 2019 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
Папярэднік: | Аляксандар Косінец |
Наступнік: | Ігар Сергяенка |
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
27 сьнежня 2014 — 21 сьнежня 2016 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
25 верасьня 1960 (60 гадоў) Полацак |
Дзеці: | двое |
Адукацыя: |
Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Акадэмія кіраваньня |
Натальля Качанава, народжаная Талкачова[1] (нар. 25 верасьня 1960, Полацак, Віцебская вобласьць) — беларуская дзяржаўная дзяячка, экс-кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2].
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1982 годзе закончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ, у 2006 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1982 да 1995 — апэратар пульту кіраваньня, інжынэр па тэхніцы бясьпекі, інжынэр вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства «Водаканал».
З 1995 да 2002 — інжынэр, выканаўца абавязкаў начальніка, вядучы інжынэр вытворча-тэхнічнага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыльлёва-камунальная гаспадарка г. Полацку».
З 2002 да 2007 — начальнік аддзела жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, выканаўца абавязкаў намесьніка старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкаму, намесьнік старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкаму.
З 2007 да 2014 — старшыня Наваполацкага гарвыканкаму.
З 27 сьнежня 2014 — намесьнік прэм’ер-міністру Беларусі.
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з 21 сьнежня 2016 году па 5 сьнежня 2019 году[3].
6 сьнежня 2019 году прызначана старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4].
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Замужам. Мае дзьвюх дачок.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Уроженка Витебщины на руководящем посту страны
- ^ Качанава назначана кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Рыжанкоў - першым намеснікам. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) (21.12.2016).
- ^ Адміністрацыю Лукашэнкі ўзначаліў генэрал-маёр КДБ, Радыё Свабода, 5-12-2019
- ^ Наталля Качанава абраная старшынёй Савета Рэспублікі, Наша Ніва, 6-12-2019
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
- Нарадзіліся 25 верасьня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Асобы Наваполацку
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Кіраўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя мэдалём За працоўныя заслугі