Іван Кубракоў
Іван Кубракоў | |
10-ы міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
29 кастрычніка 2020 — дасюль | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Юры Караеў |
Старшыня ГУУС Менгарвыканкаму | |
28 сакавіка 2019 — 28 кастрычніка 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка (з 4 чэрвеня 2020), Сяргей Румас |
Папярэднік: | Сяргей Дарошка |
Начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму | |
12 траўня 2017 — 27 сакавіка 2019 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас (з 18 жніўня 2018), Андрэй Кабякоў |
Наступнік: | Міхаіл Грыб |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 траўня 1975 (49 гадоў) в. Маліноўка, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР |
Адукацыя: | Акадэмія міліцыі МУС Беларусі (1992) |
Узнагароды: |
Іва́н Уладзі́меравіч Кубрако́ў[1][2] (нар. 5 траўня 1975, в. Маліноўка, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць) — дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.
Генэрал-маёр міліцыі. Міністар унутраных справаў з 29 кастрычніка 2020 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Менскую спэцыяльную сярэднюю школу МУС і Акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь.
Службу ў ворганах унутраных справаў пачаў у 1995 годзе. З 2001 году працаваў участковым РУУС Цэнтральнага раёну Менску, потым — старэйшым участковым інспэктарам аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі ўправы ўнутраных справаў адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску, які пасьля ўзначаліў. Кіраваў Заслаўскім аддзелам Менскага РУУС[3].
У 2015 годзе працаваў намесьнікам начальніка галоўнай управы — начальнікам управы аховы правапарадку галоўнай управы аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусі.
У 2016 годзе працаваў намесьнікам начальніка галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі[4].
12 траўня 2017 году прызначаны начальнікам управы ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму[5].
29 чэрвеня 2018 году прысвоена званьне генэрал-маёра міліцыі[6].
28 сакавіка 2019 году прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму[7][8][9][10].
15 кастрычніка ў этэры АНТ Іван Кубракоў выказваўся аб прымяненьні зброі супраць дэманстрантаў, але назваў гэта «крайняй мерай», «калі ўжо немагчыма выканаць пастаўленую задачу»[11].
29 кастрычніка 2020 году прызначаны міністрам унутраных справаў Беларусі[12].
Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў»[13].
2 кастрычніка 2020 году Іван Кубракоў быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be), ён адказны «за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзіла міліцыя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці за адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку за катаваньні, а таксама за запалохваньне і гвалт у дачыненьні да журналістаў»[14].
Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[15], Вялікабрытанія[16], Швайцарыя[17][18]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[19].
Таксама 2 кастрычніка 2020 году Кубракоў быў уключаны у сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[20].
8 сакавіка 2022 году Японія таксама ўвяла супраць яго персанальныя санкцыі. Украіна далучылася да санкцый у кастрычніку таго ж году[21].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэдаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені;
- мэдаль «За бездакорную службу» ІІ ступені (2015)[22];
- мэдаль «За бездакорную службу» І ступені (2016)[23];
- ордэн «За службу Радзіме» II ступені (7 сакавіка 2023 г.)[24].
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 2014 годзе ў Барысаве прайшоў матч паміж Беларусьсю і Ўкраінай (0:2), тады затрымалі каля 30 заўзятараў за майкі з Пагоняй ды іншую атрыбутыку, некаторыя заўзятары з Украіны былі асуджаныя на суткі ў Беларусі. Тады Іван Кубракоў заяўляў, што «матч прайшоў спакойна», але з дакорам заўважаў, што Беларускую фэдэрацыю футболу за яго аштрафавалі на 18 тысячаў эўра[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кубракоў Іван Уладзіміравіч
- ^ Чым вядомы новы кіраўнік МУС Іван Кубракоў і чаму яму так удзячныя амапаўцы
- ^ Главой столичной милиции назначен Кубраков. Где он работал, и за что омоновцы говорят ему спасибо
- ^ Іван Кубракоў асабіста кіраваў разгонам вулічных акцыяў (маўклівых акцыяў у 2011-м і пратэстаў недармаедаў у 2017-м). Ён нясе адказнасць за брутальнае збіццё анархістаў падчас акцыі ў Менску 15 сакавіка 2017-га. Потым Кубракоў заяўляў, што анархісты нібыта мелі з сабою нажы ды кастэты.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 12 мая 2017 года № 164 «О назначении на должность»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 29 июня 2018 года № 261 «О присвоении специального звания»
- ^ ГУУС Мінгарвыканкама ўзначаліў Іван Кубракоў(недаступная спасылка)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 марта 2019 года № 1211 «Об И. В. Кубракове»
- ^ Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў: Не паддавайцеся на заклікі да парушэнняў літары закону
- ^ Кіраўнік мінскай міліцыі: пратэстоўцы напалі на Цэнтральнае РУУС
- ^ а б Пачынаў з участковага, кіраваў міліцыяй у Менску падчас пратэстаў у 2017 годзе. Хто такі новы міністар МУС Іван Кубракоў, Радыё Свабода, 29-10-2020
- ^ Кубракоў стаў новым міністрам унутраных спраў. Караеў будзе памочнікам Лукашэнкі па Горадзеншчыне, Радыё Свабода, 29-10-2020
- ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў сьпіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС, Радыё Свабода
- ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en).
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
- ^ КУБРАКОВ Іван Володимирович
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2015 года № 122 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2016 года № 118 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)
- ^ Лукашэнка: у сувязі з інцыдэнтам у Мачулішчах быў затрыманы ўкраінскі тэрарыст // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 7 сакавіка 2023 г. Праверана 7 сакавіка 2023 г.
- Нарадзіліся 5 траўня
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 3 ступені
- Нарадзіліся ў Касьцюковіцкім раёне
- Міністры ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Беларускія асобы ў сьпісе СВГ
- Сябры Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь