Народныя амбасады Беларусі
Наро́дныя амбаса́ды Белару́сі — праект беларускай дыяспары замежжа, заснаваны ў сувязі зь непрызнаньнем ёй афіцыйных вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 году[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праект «Народных амбасадаў» Беларусі быў агучаны і замацаваны ў рэзалюцыі Сусьветнага кангрэсу беларусаў, які адбыўся 30 кастрычніка — 1 лістапада 2020 году, а ўжо 10 сьнежня таго ж году на базе дыяспары адкрыліся амбасады ў Бэльгіі, Бразыліі, Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Ірляндыі, Гішпаніі, Летуве, Партугаліі, Славеніі, Украіне, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швэцыі і Паўднёвай Карэі[1].
У 2024 годзе Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь абвясьціў праект экстрэмісцкім фармаваньнем[2].
Мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэтамі Народных амбасадаў беларуская дыяспара называе інфармаваньне пра сытуацыю ў краіне, дапамогу суграмадзянам, абарону інтарэсаў Беларусі ў міжнародных арганізацыях і палітычных інстытуцыях[3].