Перайсьці да зьместу

Вераніка Цапкала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вераніка Валер’еўна Цапкала
Дата нараджэньня 7 верасьня 1976(1976-09-07) (48 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык, кіраўніца
Месца працы
Сябра ў Нацыянальны савет Аб’яднаных дэмакратычных сілаў[d]
Маці Яўгенія Шасьцерыкова
Муж Валер Цапкала
Дзеці Пётар, Андрэй
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цапкала (неадназначнасьць).

Верані́ка Вале́р’еўна Цапка́ла — беларуская грамадзкая актывістка, палітык, якая набыла вядомасьць падчас прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Нарадзілася ў Магілёве. Маці — Яўгенія Шасьцерыкова, сястра — Натальля Леанюк, дзед — пісьменьнік Пётар Шасьцерыкоў[2], муж — Валер Цапкала.

Скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ, навучалася ў Вышэйшай школе кіраваньня й бізнэсу БДЭУ, таксама вывучала пытаньні бізнэс-мэнэджмэнту ў Нацыянальным інстытуце мікра-, малога й сярэдняга бізнэсу ў Хайдарабадзе (Індыя). Працавала ў кампаніі velcom (А1), цяпер працуе старшым мэнэджэрам па разьвіцьці бізнэсу ў краінах СНД й Чорнага мора ў кампаніі «Майкрасофт».

На фоне рэпрэсіяў, якія адбываліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020), з мужам і дзецьмі пакінула Беларусь; пад канец году сям’я пераехала ў Латвію.

У 2024 годзе беларускія ўлады завочна прыгаварылі Вераніку Цапкала да 12 гадоў пазбаўленьня волі[3].

Грамадзкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брала актыўны ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году: спачатку разам з мужам — Валерам Цапкалам — падчас паездак па гарадох Беларусі, збору подпісаў, а пасьля адмовы ў рэгістрацыі Валеру Цапкалу ўзначаліла штаб экс-прэтэндэнта ў кандыдаты.

16 ліпеня 2020 году адбылося аб’яднаньне штабоў[4] Сьвятланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі й Валера Цапкалы. «Трыюмвірат» ці «тры грацыі» — трыё, якое атрымалася ў выніку аб’яднаньня штабоў — Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава, Вераніка Цапкала — разам зрабілі вялікі тур па краіне, дзе іх сустракалі тысячы жыхароў: Койданаў (некалькі сотняў чалавекаў), Менск (больш за 7 тысячаў), Барысаў (больш за тысячу), Глыбокае (каля тысячы), Наваполацак (каля 3 тысячаў), Віцебск (каля 8 тысячаў), Ворша (больш за тысячу), Магілёў (каля 4 тысячаў), Бабруйск (каля 6 тысячаў), Жлобін (больш за тысячу), Рэчыца (каля тысячы), Гомель (каля 10 тысячаў), Менск (каля 60 тысячаў), Смаргонь (некалькі сотняў), Маладэчна (каля 3 тысячаў), Ліда (каля 2 тысячаў), Горадня (7-10 тысячаў), Ваўкавыск (каля 3 тысячаў), Слонім (каля 2 тысячаў), Баранавічы (каля 7 тысячаў), Берасьце (каля 18 тысячаў). Таксама плянаваліся агітацыйныя сустрэчы ў Бярозе, Слуцку й Салігорску, але з-за рызыкі правакацыяў і іншых незалежных ад аб’яднанага штабу прычынаў яны не адбыліся.

Галоўныя тэзісы паводле выступаў:

  • Муж — Валер Цапкала, беларускі палітык і дыплямат.
  • Мае двух сыноў, Пятра й Андрэя.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]