Кібэрпартызаны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрпартызаны
Дата ўтварэньня верасень 2020
Тып хакерская група
Матчына кампанія Полк імя Кастуся Каліноўскага

Кібэрпартызаны — група хакераў, якая ўтварылася ў верасьні 2020 году на фоне дакумэнтальна зарэгістраваных выпадкаў гвалту з боку міліцыі супраць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі й паведамленьняў пра выпадкі катаваньняў у ізалятарах[1].

Заяўленай мэтаю дзейнасьці кібэрпартызанаў зьяўляецца зрыў працы органаў бясьпекі й іншых, якія падтрымліваюць фактычнае кіраваньне Аляксандра Лукашэнкі[1]. Атрыманыя кібэрпартызанамі зьвесткі прапануюць шырокі погляд на намаганьні па здушэньні палітычнага іншадумства й могуць быць часткаю патэнцыйных будучых судовых разлікаў за турэмныя тэрміны й іншыя злоўжываньні, якія былі шырока асуджаныя Захадам[2].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод першых акцыяў групы ў верасьні 2020 году былі ўзломы сайтаў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, Міністэрства ўнутраных справаў, нацыянальнае лятарэяў, Міністэрства па падатках і зборах, Беларускай валютна-фондавай біржы, дзяржзакупак, прэзыдэнта й Генэральнае пракуратуры. Таксама былі атрыманы базы дадзеных супрацоўнікаў АМАПу, КДБ і МУС, на падставе якіх была запушчана інтэрнэт-карта з адрасамі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў збіцьці пратэстоўцаў[3]. 26 верасьня былі ўзломаны стрымы некалькіх дзяржаўных каналаў, па якім пусьцілі ў этэр кадры жорсткага абыходжаньня сілавікоў з пратэстуючымі[3].

Найбольшую вядомасьць групе дала апэрацыя па ўзлому базаў зьвестак МУС Беларусі пад назваю «Сьпёка» ў ліпені 2021 году, у тым ліку з атрыманьнем доступу да пэрсанальных зьвестак супрацоўнікаў сілавых структур рэжыму Лукашэнкі й іншых асобаў[1]. Так, 26 ліпеня група прадэманстравала пашпартныя зьвесткі старшыні КДБ Беларусі Івана Церцеля, старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, старшыні Савета Рэспублікі Натальлі Качанавай, былога прэзыдэнта Кыргыстану Курманбэка Бакіева, які атрымаў беларускі пашпарт[1]. Паводле экспэртаў у галіне інфармацыйных тэхналёгіяў і прадстаўнікоў іншых хакерскіх групаў, да якіх зьвярнуўся канал «Настоящее время(be)», і тэставых запытаў зьвестак выпадковых грамадзянаў Беларусі пры супастаўленьні іх з рэальнымі зьвесткамі асобаў, якія пагадзіліся стаць паддосьледнымі, тэлеканалам, база зьвестак існая[1][4]. Аналягічны экспэрымэнт, які правяла рэдакцыя «Нямецкае хвалі», таксама пацьвердзіў сапраўднасьць базы[5].

Акрамя пашпартных зьвестак, кібэрпартызаны сьцьвярджаюць, што атрымалі доступ да запісаў ДАІ, у тым ліку інфармацыі пра зарэгістраваныя аўтамабілі для КДБ, ГУБАЗіК і «ціхароў» («маўклівых мужчын») у цывільным, вядомых тым, што арыштоўвалі пратэстоўцаў з жорсткасьцю[1].

У жніўні 2021 году стала вядома й пра два мільёны хвілінаў тэлефонных размоваў міліцыянтаў, якія былі ў базах дадзеных, якія трапілі да кібэрпартызанаў[6]. У адной зь ёй намесьнік кіраўніка міліцыі Менску Ігар Падвойскі хваліўся, што выцягнуў жанчыну за валасы з машыны, а потым ударыў нагамі, пакуль тая была на зямлі[6]. У іншым запісе начальнік менскага АМАПу Мікалай Максімовіч загадвае падначаленым правесьці арышты з максымальнаю жорсткасьцю праз фізычны гвалт і з выкарыстаньнем спэцыяльных сродкаў[6]. Таксама былі скрадзены й відэа з камэр міліцыі, што павінна зрабіць гульню ў хованкі замешаных у гвалце больш складанаю[6].

У канчатковым рахунку, згодна з ідэяю групы, у шэрагах сілавікоў павінна застацца менш добраахвотнікаў, якія гатовыя бескампрамісна й з усёю жорсткасьцю абараняць Лукашэнку[6]. Рэжым прызнаў небясьпеку, і залічыў кібэрпартызанаў у лік экстрэмістаў[6][7]. Калі іх зловяць, ім пагражае пакараньне[6][7].

У лістападзе 2021 году МУС прызнала «Кібэрпартызанаў» экстрэмісцкім фармаваньнем[8]. Стварэньне такога фарміраваньня або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам[9]. У канцы лістапада беларускі Вярхоўны суд прызнаў «Кібэрпартызанаў» і некаторыя іншыя нефармальныя арганізацыі тэрарыстычнымі[10].

Па стану на верасень 2021 году, акрамя сартаваньня масы ўжо атрыманых дадзеных, група заявіла, што працуе над іншымі праектамі, пра якія пакуль ня можа казаць дзеля бяспекі крыніц[7].

6 сьнежня 2022 году намесьнік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук паведаміў, што ў склад штабу палка ўвайшла прэс-сакратарка «Кібэрпартызанаў» Юльяна Шаметавец[11][12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Elizabeth Owen; Andrei Soshnikov; Marija Andrejeva; Iryna Romaliiska. (2021-08-04) Seeking Change, Anti-Lukashenka Hackers Seize Senior Belarusian Officials’ Personal Data (анг.). Настоящее время(be). Архіўная копія ад 2021-08-11 г.
  2. ^ Dalton Bennett; Robyn Dixon. (2021-09-15) How Belarus’s ‘Cyber Partisans’ exposed secrets of Lukashenko’s crackdowns (анг.). Washington Post(be)Праверана 2021-10-11 г. Архіўная копія ад 2021-10-11 г.
  3. ^ а б Андрей Бродецкий. (2020-10-02) История Киберпартизаны против Лукашенко: как маленькая армия айтишников взламывает диктатуру (рас.). ЛІГА.net(uk)Праверана 2021-09-06 г. Архіўная копія ад 2021-09-06 г.
  4. ^ Андрей Сошников. (2021-08-09) Власти Беларуси в 14 раз занизили статистику смертности от ковида – анализ утечки, организованной "Киберпартизанами" (рас.). Настоящее время(be). Архіўная копія ад 2021-08-12 г.
  5. ^ Вера Неруш. (2021-08-27) "Киберпартизаны" взломали базу данных МВД. Что они рассказали DW (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2021-08-27 г. Архіўная копія ад 2021-08-27 г.
  6. ^ а б в г д е ё André Ballin. (2021-08-27) Cyberpartisanen dokumentieren Folterbefehle in Belarus (ням.). Der Standard(uk). Архіўная копія ад 2021-08-27 г.
  7. ^ а б в Meet the hackers trying to bring down Belarus' disputed president (анг.). Euronews(be)Праверана 2021-09-15 г. Архіўная копія ад 2021-09-15 г.
  8. ^ Цяпер і «Кібер-Партызаны». МУС прызнала яшчэ два тэлеграм-каналы экстрэмісцкімі Новы час Праверана 2022-01-11 г.
  9. ^ БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова Праверана 2021-12-22 г.
  10. ^ Вярхоўны суд прызнаў тэрарыстамі «Кібэрпартызан» і яшчэ некалькі ініцыятываў Наша Ніва Праверана 2022-01-11 г.
  11. ^ Аб'яднаньне палка Каліноўскага і Кібэрпартызан // Добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага, 6 сьнежня 2022 г. Праверана 10 сьнежня 2022 г.
  12. ^ Полк Каліноўскага і «Кібэрпартызаны» заявілі пра аб’яднаньне // Беларуская служба Радыё «Свабода», 6 сьнежня 2022 г. Праверана 10 сьнежня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]