Перайсьці да зьместу

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Адміністратыўны падзел Расеі»)

Адміністрацыйна Расея падзяляецца на 21 рэспубліку, 9 краёў, 46 вобласьцяў, 2 месты фэдэральнага значэньня, 1 аўтаномную вобласьць, 4 аўтаномныя акругі.

У адрозьненьне ад РСФСР, падзел Расейскай Фэдэрацыі (станам на 2007 год) некалькі адрозьніваецца:

Раянаваньне Расейскай Фэдэрацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Суб’екты фэдэрацыі групуюцца ў:

Тыпы суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
21 рэспубліка
46 абласьцей
краёў
аўтаномная вобласьць
аўтаномныя акругі
месты фэдэральнага значэньня

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі

Асаблівасьці канстытуцыйна-прававога статусу суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дужках пазначаны артыкулы Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі, якія зьмяшчаюць адпаведныя палажэньні.

Рэспублікі
  • Ахарактарызаваны ў Канстытуцыі Расеі як «дзяржавы» (артыкул 5 п. 2);
  • Маюць сваю канстытуцыю (артыкул 5 п. 2);
  • Ня могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
  • Ня могуць улучаць іншыя суб’екты Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
  • Маюць права ўсталёўваць свае дзяржаўныя мовы (артыкул 68 п. 2);
Краі ды вобласьці
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п. 2);
  • Ня могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
  • Могуць улучаць аўтаномныя акругі (артыкул 66 п. 4);
Месты Фэдэральнага значэньня
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п. 2);
  • Ня могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
  • Ня могуць улучаць іншыя суб’екты Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
Аўтаномная вобласьць
  • Мае свой статут (артыкул 5 п. 2);
  • Уваходзіць у склад Расейскай Фэдэрацыі ў адзінкавым ліку (артыкул 5 п. 1);
  • Можа быць прыняты фэдэральны закон пра аўтаномную вобласьць (артыкул 66 п. 3);
  • Ня можа ўваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
  • Ня можа ўлучаць іншыя суб’екты Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
Аўтаномныя акругі
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п. 2);
  • Можа быць прыняты фэдэральны закон пра аўтаномную акругу (артыкул 66 п. 3);
  • Могуць уваходзіць у склад краю, вобласьці (артыкул 66 п. 4);
  • Ня могуць улучаць іншыя суб’екты Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі на 2008 год

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьпісе суб’екты ідуць у тым жа парадку, што і ў артыкуле 65-м Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі: рэспублікі, краі, вобласьці, месты фэдэральнага падпарадкаваньня, аўтаномныя вобласьці, аўтаномныя акругі, дадатковыя. Унутры гэтых падразьдзелаў суб’екты ўпарадкаваныя паводле альфабэту.

Суб’ект фэдэрацыі Плошча
(км)
Насельніцтва 9 кастрычніка 2002 Цэнтар Адміністрацыйны падзел
(паводле ОКАТО)
Муніцыпальныя ўтварэньні Адміністрацыйны падзел суб’екту фэдэрацыі (падрабязна)
  Рэспублікі
01 Адыгея 7600 447 000 Майкоп 7 раёнаў і 2 месты 7 муніцыпальных раёнаў, 2 мескія акругі падрабязьней
02 Алтай 92 600 203 000 Горна-Алтайск 10 раёнаў і 1 места 10 муніцыпальных раёнаў, 1 меская акруга падрабязьней
03 Башкартастан 143 600 4 103 000 Уфа 54 раёны і 21 места 54 муніцыпальныя раёны, 9 мескіх акругаў падрабязьней
04 Буратыя 351 300 981 000 Улан-Удэ 21 раён і 2 месты 21 муніцыпальны раён, 2 мескія акругі падрабязьней
05 Дагестан 50 300 2 584 000 Махачкала 41 раён і 10 местаў 41 муніцыпальны раён і 10 мескіх акругаў падрабязьней
06 Інгушэтыя 3400 469 000 Магас 4 раёны і 4 месты Межы і статус муніцыпальных утварэньяў не ўсталяваныя падрабязьней
07 Кабардына-Балкарская 12 500 901 000 Нальчык 10 раёнаў і 3 месты 3 мескія акругі і 10 муніцыпальных раёнаў падрабязьней
08 Калмыкія 76 100 292 000 Эліста 13 раёнаў і 1 места 13 муніцыпальных раёнаў, 1 меская акруга падрабязьней
09 Карачаева-Чаркеская 14 100 440 000 Чаркеск 8 раёнаў і 2 месты 8 муніцыпальных раёнаў, 2 мескія акругі падрабязьней
10 Карэлія 172 400 717 000 Петразаводзк 16 раёнаў і 13 местаў 16 муніцыпальных раёнаў, 2 мескія акругі падрабязьней
11 Комі 415 900 1 019 000 Сыктыўкар 12 раёнаў і 8 местаў 15 муніцыпальных раёнаў, 5 мескіх акругаў падрабязьней
12 Мардовія 26 200 889 000 Саранск 22 раёны і 7 местаў 22 муніцыпальныя раёны, 1 меская акруга падрабязьней
13 Марый-Эл (Марыйская) 23 200 728 000 Ёшкар-Ала 14 раёнаў і 4 месты 14 муніцыпальных раёнаў, 3 мескія акругі падрабязьней
14 Паўночная Асэтыя — Аланія 8000 710 000 Уладзікаўказ 8 раёнаў і 1 места 8 муніцыпальных раёнаў, 1 меская акруга падрабязьней
15 Саха (Якутыя) 3 103 000 948 000 Якуцк 33 раёны і 5 местаў 34 муніцыпальныя раёны, 2 мескія акругі падрабязьней
16 Татарстан 68 000 3 780 000 Казань 43 раёны і 14 местаў 43 муніцыпальныя раёны, 2 мескія акругі падрабязьней
17 Тыва (Тува) 170 500 306 000 Кызыл 17 раёнаў і 2 месты 17 муніцыпальных раёнаў, 2 мескія акругі падрабязьней
18 Удмуртыя 42 100 1 571 000 Іжэўск 25 раёнаў і 5 местаў падрабязьней
19 Хакасія 61 900 546 000 Абакан 8 раёнаў і 3 месты 8 муніцыпальных раёнаў, 5 мескія акругаў падрабязьней
20 Чачэнская 15 900 1 100 000 Грозны 16 раёнаў і 5 местаў Межы і статус муніцыпальных утварэньняў не ўсталяваныя падрабязьней
21 Чуваская 18 300 1 314 000 Чэбаксары 21 раён і 5 местаў 21 муніцыпальны раён, 5 мескіх акругаў падрабязьней
  Краі
22 Алтайскі 169.100 2.607.000 Барнавул 60 раёнаў і 11 местаў 60 муніцыпальных раёнаў, 12 мескіх акругаў падрабязьней
23 Забайкальскі 431.500 1.156.000 Чыта 31 раён і 5 местаў 28 муніцыпальных раёнаў, 4 мескія акругі (без Агінскага Бурацкага АТ) падрабязьней
24 Камчацкі 472.300 359.000 Петрапаўлаўск-Камчацкі   11 муніцыпальных раёнаў, 3 мескія акругі падрабязьней
25 Краснадарскі 76.000 5.124.000 Краснадар 38 раёнаў і 15 местаў 37 муніцыпальных раёнаў, 11 мескіх акругаў падрабязьней
26 Краснаярскі 2.339.700 2.966.000 Краснаярск 54 раёны і 19 местаў падрабязьней
27 Пермскі 160.600 2.824.000 Перм 33 раёны і 14 местаў падрабязьней
28 Прыморскі 165.900 2.068.000 Уладзівасток 22 раёны і 12 местаў 22 муніцыпальныя раёны, 12 мескіх акругаў падрабязьней
29 Стаўрапольскі 66.500 2.731.000 Стаўрапаль 26 раёнаў і 10 местаў 26 муніцыпальных раёнаў, 9 мескіх акругаў падрабязьней
30 Хабараўскі 788.600 1.435.000 Хабараўск 17 раёнаў і 6 местаў падрабязьней
  Вобласьці
31 Амурская 363.700 903.000 Благавешчанск 20 раёнаў і 7 местаў падрабязьней
32 Арэнбурская 124.000 2.178.000 Арэнбург 35 раёнаў і 12 местаў падрабязьней
33 Арлоўская 24.700 861.000 Арол 24 раёны і 3 месты 24 муніцыпальныя раёны, 3 мескія акругі падрабязьней
34 Архангельская [1] 587.400 1.336.000 Архангельск 20 раёнаў і 8 местаў 19 муніцыпальных раёнаў, 7 мескіх акругаў падрабязьней
35 Астраханская 44.100 1.007.000 Астрахань 11 раёнаў і 3 месты 11 муніцыпальных раёнаў, 2 мескія акругі падрабязьней
36 Белгародзкая 27.100 1.512.000 Белгарад 21 раён і 6 местаў 21 муніцыпальны раён, 1 меская акруга падрабязьней
37 Бранская 34.900 1.379.000 Бранск 27 раёнаў і 5 местаў 27 муніцыпальных раёнаў, 7 мескіх акругаў падрабязьней
38 Валагодзкая 145.700 1.270.000 Волагда 26 раёнаў і 4 месты 2 мескія акругі, 26 муніцыпальных раёнаў падрабязьней
39 Валгаградзкая 113.900 2.703.000 Валгаград 33 раёны і 6 местаў 33 муніцыпальныя раёны, 6 мескіх акругаў падрабязьней
40 Варонеская 52.400 2.379.000 Варонеж 32 раёны і 7 местаў 31 муніцыпальны раён, 3 мескія акругі падрабязьней
41 Іванаўская 21.800 1.149.000 Іванава 21 раён і 6 местаў 21 муніцыпальны раён, 6 мескіх акругаў падрабязьней
42 Іркуцкая 767.900 2.582.000 Іркуцк 33 раёны і 14 местаў 27 муніцыпальных раёнаў, 9 мескіх акругаў падрабязьней
42 Калінінградзкая 15.100 943.000 Калінінград 13 раёнаў і 6 местаў 19 муніцыпальных раёнаў, 3 мескія акругі падрабязьней
43 Калуская 29.900 1.041.000 Калуга 24 раёны і 4 месты 24 муніцыпальныя раёны, 2 мескія акругі падрабязьней
44 Кастрамская 60.100 738.000 Кастрама 24 раёны і 8 местаў 24 муніцыпальныя раёны, 6 мескіх акругаў падрабязьней
45 Кемераўская 95.500 2.900.000 Кемерава 19 раёнаў і 18 местаў 28 муніцыпальных раёнаў, 16 мескіх акругаў падрабязьней
46 Кіраўская 120.800 1.504.000 Кіраў 39 раёнаў і 5 местаў 6 мескіх акругаў, 39 муніцыпальных раёнаў падрабязьней
47 Курганская 71.000 1.020.000 Курган 24 раёны і 2 месты 24 муніцыпальныя раёны, 2 мескія акругі падрабязьней
48 Курская 29.800 1.236.000 Курск 28 раёнаў і 5 местаў 28 муніцыпальных раёнаў, 5 мескіх акругаў падрабязьней
49 Ленінградзкая 84.000 1.671.000 Санкт-Пецярбург [2] 17 раёнаў і 20 местаў 17 муніцыпальных раёнаў, 1 меская акруга падрабязьней
50 Ліпецкая 24.100 1.213.000 Ліпецк 18 раёнаў і 2 месты 18 муніцыпальных раёнаў, 2 мескія акругі падрабязьней
51 Магаданская 461.400 183.000 Магадан 8 раёнаў і 1 места 8 муніцыпальных раёнаў, 1 меская акруга падрабязьней
52 Маскоўская 46.000 6.627.000 Масква [3] 38 раёнаў і 56 местаў 36 муніцыпальных раёнаў, 36 мескіх акругаў падрабязьней
53 Мурманская 144.900 893.000 Мурманск 5 раёнаў і 13 местаў 5 муніцыпальных раёнаў, 14 мескіх акругаў падрабязьней
54 Новасыбірская 178.200 2.692.000 Новасыбірск 30 раёнаў і 7 местаў 30 муніцыпальных раёнаў, 5 мескіх акругаў падрабязьней
55 Наўгародзкая 55.300 695.000 Вялікі Ноўгарад 21 раён і 3 месты 21 муніцыпальны раён, 1 меская акруга падрабязьней
56 Ніжагародзкая 76.900 3.524.000 Ніжні Ноўгарад 48 раёнаў і 12 местаў 48 муніцыпальных раёнаў, 4 мескія акругі падрабязьней
57 Омская 139.700 2.079.000 Омск 32 раёнаў і 6 местаў 32 муніцыпальныя раёны, 1 меская акруга падрабязьней
59 Пензенская 43.200 1.453.000 Пенза 28 раёнаў і 5 местаў 28 муніцыпальных раёнаў, 5 мескіх акругаў падрабязьней
60 Пскоўская 55.300 761.000 Пскоў 24 раёны і 2 месты 24 муніцыпальныя раёны, 2 мескія акругі падрабязьней
61 Разанская 39.600 1.228.000 Разань 25 раёнаў і 4 месты 25 муніцыпальных раёнаў, 4 мескія акругі падрабязьней
62 Растоўская 100.800 4.407.000 Растоў-на-Доне 43 раёны і 16 местаў 43 муніцыпальныя раёны, 12 мескіх акругаў падрабязьней
63 Самарская 53.600 3.240.000 Самара 27 раёнаў і 10 местаў 27 муніцыпальных раёнаў, 10 мескіх акругаў падрабязьней
64 Саратаўская 100.200 2.669.000 Саратаў 38 раёнаў і 13 местаў 4 мескія акругі, 38 муніцыпальных раёнаў падрабязьней
65 Сахалінская 87.100 547.000 Паўднёва-Сахалінск 17 раёнаў і 9 местаў 2 муніцыпальных раёну, 17 мескіх акругаў падрабязьней
66 Смаленская 49.800 1.051.000 Смаленск 25 раёнаў і 2 месты 2 мескія акругі, 25 муніцыпальных раёнаў падрабязьней
67 Сьвярдлоўская 194.800 4.490.000 Екацярынбург 30 раёнаў і 34 месты 5 муніцыпальных раёнаў, 67 мескіх акругаў падрабязьней
68 Тамбоўская 34.300 1.180.000 Тамбоў 23 раёнаў і 7 местаў 23 муніцыпальныя раёны, 7 мескіх акругаў падрабязьней
69 Томская 316.900 1.046.000 Томск 16 раёнаў і 6 местаў 16 муніцыпальных раёнаў, 4 мескія акругі падрабязьней
70 Тульская 25.700 1.676.000 Тула 23 раёнаў і 9 местаў 23 муніцыпальныя раёны, 3 мескія акругі падрабязьней
71 Уладзімерская 29.000 1.525.000 Уладзімер 16 раёнаў і 10 местаў 16 муніцыпальных раёнаў, 5 мескіх акругаў падрабязьней
72 Ульянаўская 37.300 1.382.000 Ульянаўск 21 раён і 6 местаў 21 муніцыпальны раён, 4 мескія акругі падрабязьней
73 Цьвярская 84.100 1.473.000 Цьвер 36 раёнаў і 12 местаў 36 муніцыпальных раёнаў, 7 мескіх акругаў падрабязьней
74 Цюменская [4] 1.435.200 3.266.000 Цюмень 38 раёнаў і 26 местаў (з ХМАО і ЯНАО) 21 муніцыпальны раён, 5 мескіх акругаў (без ХМАО і ЯНАО) падрабязьней
75 Чэлябінская 87.900 3.606.000 Чалябінск 24 раёны і 23 месты 16 мескіх акругаў, 27 муніцыпальных раёнаў падрабязьней
76 Яраслаўская 36.400 1.368.000 Яраслаўль 17 раёнаў і 6 местаў 17 муніцыпальных раёнаў, 3 мескія акругі падрабязьней
  Аўтаномныя акругі
77 Ненецкая [1] 176.700 42.000 Нар'ян-Мар 1 места 1 муніцыпальны раён, 1 меская акруга падрабязьней
78 Ханты-Мансійская [4] 523.100 1.433.000 Ханты-Мансійск 9 раёнаў і 14 местаў 9 муніцыпальных раёнаў, 13 мескіх акругаў падрабязьней
79 Чукоцкая 737.700 54.000 Анадыр 8 раёнаў і 1 места 8 муніцыпальных раёнаў, 1 меская акруга падрабязьней
80 Ямала-Ненецкая [4] 750.300 507.000 Саляхард 7 раёнаў і 7 местаў 7 муніцыпальных раёнаў, 6 мескіх акругаў падрабязьней
  Аўтаномная вобласьць
81 Габрэйская 36.000 191.000 Бірабіджан 5 раёнаў і 1 места 5 муніцыпальных раёнаў, 1 меская акруга падрабязьней
  Месты фэдэральнага значэньня
82 Масква 1.064 10.358.000 Масква 10 акруг і 1 места, 125 раёнаў 125 унутрымескіх муніцыпальных утварэньняў падрабязьней
83 Санкт-Пецярбург 1.433 4.669.000 Санкт-Пецярбург 20 раёнаў і 1 места 111 унутрымескіх муніцыпальных утварэньняў падрабязьней
Уся Расея 17 075 400 145 182 000 Масква 1864 раёны і 650 мескіх раёнаў
  1. ^ а б    У склад Архангельскай вобласьці ўваходзіць Ненецкая аўтаномная акруга.
  2. ^    Адміністрацыйны цэнтар — места Санкт-Пецярбург не ўваходзіць у склад Ленінградзкай вобласьці.
  3. ^    Адміністрацыйны цэнтар — места Масква не ўваходзіць у склад Маскоўскай вобласьці.
  4. ^ а б в    У склад Цюменскай вобласьці ўваходзіць Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра і Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга.