Кабардзіна-Балкарыя
Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка | |
рас. Кабардино-Балкарская Республика кабард.-чарк. Къэбэрдей-Балъкъэр Республикэ карач.-балк. Къабарты-Малкъар Республика | |
Сьцяг | |
Гімн | Гімн Кабардзіна-Балкарскае Рэспублікі |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Эканамічны раён | Паўночна-Каўкаскі |
Статус | Рэспубліка |
Уваходзіць у | Паўночна-Каўкаскую фэдэральную акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Нальчык |
Улучае | 10 раёнаў, 3 мескія акругі |
Найбольшы горад | Нальчык |
Іншыя буйныя гарады | Нальчык, Прахладны, Баксан, Нарткала |
Дата ўтварэньня | 1922 (як Кабардзіна-Балкарская АВ) 1936 (як Кабардзіна-Балкарская АССР) 1944 (як Кабардзінская АССР) 1957 (як Кабардзіна-Балкарская АССР) 1992 (як Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка) |
Кіраўнік Рэспублікі | Арсэн Канокаў |
Старшыня Ўраду | Руслан Хасанаў |
Афіцыйныя мовы | расейская, кабардзіна-чаркеская, балкарская |
Насельніцтва (2013) | ▼858 946[1] (59-е месца) |
Шчыльнасьць | 68,9 чал./км² |
Нацыянальны склад | кабардзінцы, расейцы, балкарцы |
Плошча | 12 470[2] км² (78-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт | 5642 (Эльбрус) м |
Месцазнаходжаньне Кабардзіна-Балкарыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-KB |
Код аўтам. нумароў | 07 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Кабардзі́на-Балка́рская Рэспу́бліка (Кабардзі́на-Балка́рыя, па-расейску: Кабардино-Балкарская Республика, па-кабардзіна-балкарску: Къэбэрдей-Балъкъэр Республикэ, па-карачаева-балкарску: Къабарты-Малкъар Республика) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на Паўночным Каўказе. Уваходзіць у склад Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі, мяжуе са Стаўрапольскім краем (на поўначы), Паўночнай Асэтыяй (на поўдні) ды Карачаева-Чаркесіяй (на захадзе), на поўдні праходзіць дзяржаўная мяжа Расеі з Грузіяй.
Утвораная 1 верасьня 1921 году, сталіцаю суб’екту зьяўляецца места Нальчык.
Насельніцтва (паводле зьвестак 2013 року, Расстат) складае 858 946 чал.[1], якое паводле нацыянальнага складу разьмяркоўваецца наступным чынам[3]:
- кабардзінцы — 57,2 %;
- расейцы — 22,5 %;
- балкарцы — 12,7 %;
- туркі — 1,6%;
- асэтыны — 1,1 %.
Найбуйнейшыя гарады суб’екту: Нальчык, Прахладны, Баксан, Нарткала.
Падзяляецца на 10 муніцыпальных раёнаў і 3 мескія акругі, у якіх у сваю чаргу знаходзяцца 8 местаў, 2 пасёлкі мескага тыпу, 112 сельскіх адміністрацыяў і 169 сельскіх населеных пунктаў.
- Мескія акругі:
- Места Нальчык
- Места Баксан
- Места Прахладны
- Муніцыпальныя раёны:
- Баксанскі
- Зольскі
- Лескенскі
- Майскі
- Прахладненскі
- Церскі
- Урванскі
- Чэгемскі
- Чэрэцкі
- Эльбрускі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кабардзіна-Балкарыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў