Перайсьці да зьместу

Екацярынбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Екацярынбург
лац. Jekaciarynburh
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Сьвярдлоўская вобласьць
Дата заснаваньня 1723
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Аляксей Арлоў[d]
Заканадаўчы орган Yekaterinburg City Duma[d]
Геаграфія
Плошча
  • 468 км²
Тып клімату Кантынэнтальны клімат
Вышыня НУМ 237 м
Часавы пас
Каардынаты 56°50′08″ пн. ш. 60°36′46″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова расейская мова
Этнахаронімы Ékaterinbourgeois[3], Iekaterinbourgeois[3], Ékaterinbourgeoise[3] і Iekaterinbourgeoise[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 343
Паштовы індэкс 620000–620999
Нумарны знак 66, 96
Узнагароды
ордэн Леніна
Сайт ekbconnection.ru (рас.)
Екацярынбург на мапе Расеі
Екацярынбург
Екацярынбург
Екацярынбург

Екацярынбург (з 1924 да 1991 — Сьвярдло́ўск) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Сьвярдлоўскае вобласьці, чацьверты паводле колькасьці насельніцтва (пасьля Масквы, Санкт-Пецярбургу й Новасібірску) горад у Расеі. Транспартна-лягістычны вузел на Трансьсібірскае магістралі, буйны прамысловы цэнтар.

Увесну 1723 году на загад імпэратара Пятра I на берагах ракі Ісець разгарнулася будаўніцтва найбуйнейшага ў Расеі мэталюргічнага заводу. Датай утварэньня гораду лічыцца 7 (18) лістапада 1723 году, калі ў цахах заводу быў зьдзейсьнены першы пробны пуск баявых молатаў. Назву горад атрымаў у гонар імпэратрыцы Кацярыны I.

Будаўніцтва гораду ажыцьцяўлялася паводле генэральнага пляну, распрацаванага выхаванцам артылерыйскай акадэміі Тацішчавым і ваенным інжынэрам дэ Геніным. Першы генэральны плян тагачаснага заводу-крэпасьці сьведчыць аб тым, што забудова гораду на Ісеці ажыцьцяўлялася ў традыцыі найвыдатныйшых фартыфікацыйных пабудоваў Нямеччыны, Нідэрляндаў і Францыі. Эўрапейскі характар гораду ўвасобіўся ня толькі ў яго назьве (ням. «бург» у перакладзе на бел. «горад»), але і ў пляніроўцы.

  • Аляксей Хвасьценка — расейскі паэт і музыка
  • Уладзімер Мулявін — беларускі музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Песьняры»
    • Ігар Алтушкин — прадпрымальнік, заснавальнік і старшыня савета дырэктараў «рускай меднай кампаніі». Мецэнат і грамадскі дзеяч[4][5]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]