Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Узбэкістану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Схема адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Ўзбэкістану

Рэспубліка Ўзбэкістан складаецца з 12 вілаятаў (абласьцей, па-ўзбэцку: viloyat), адной аўтаномнай рэспублікі (Каракалпакстан) ды гораду Ташкент, сталіцы краіны. Каракалпакстан ды ўсе вілаяты складаюцца з раёнаў (туманаў, па-ўзбэцку: tuman) і гарадоў абласнога (у выпадку Каракалпакстану — рэспубліканскага) падпарадкаваньня. Горад Ташкент складаецца з унутрагарадзкіх раёнаў. Раёны вілаятаў і Каракалпакстану складаюцца з гарадоў раённага падпарадкаваньня, гарадзкіх пасёлкаў (па-ўзбэцку: shaharcha) ды сходаў сельскіх грамадзянаў (па-ўзбэцку: qishloq fuqarolar yig'ini).

Сходы сельскіх грамадзянаў таксама могуць уваходзіць у склад гарадоў абласнога падпарадкаваньня, а гарадзкія пасёлкі — у склад гарадоў абласнога ці рэспубліканскага падпарадкаваньня ды ў склад гарадзкіх раёнаў Ташкенту[1].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі першага ўзроўню[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі першага ўзроўню
Нумар на
мапе
Беларуская назва Узбэцкая назва Насельніцтва
(2011)[2]
тыс. чал.
Плошча,
тыс. км²[3]
Цэнтар
1 Ташкент Toshkent
Тошкент
2296,5 0,3
14 Рэспубліка Каракалпакстан Qoraqalpog’iston
Respublikasi
Қорақалпоғистон
Республикаси
1680,9 165,6 Нукус
2 Андыжанскі вілаят Andijon viloyati
Андижон вилояти
2672,3 4,2 Андыжан
3 Бухарскі вілаят Buxoro viloyati
Бухоро вилояти
1683,8 39,4 Бухара
5 Джызацкі вілаят Jizzah viloyati
Жиззах вилояти
1166,7 20,5 Джызак
8 Кашкадар’інскі вілаят Qashqadaryo viloyati
Қашқадарё вилояти
2722,9 28,4 Каршы
7 Наваіскі вілаят Navoiy viloyati
Навоий вилояти
873,0 110,8 Наваі
6 Наманганскі вілаят Namangan viloyati
Наманган вилояти
2279,5 7,9 Наманган
9 Самаркандзкі вілаят Samarqand viloyati
Самарқанд вилояти
3270,8 16,4 Самарканд
11 Сурхандар’інскі вілаят Surxondaryo viloyati
Сурхондарё вилояти
2175,1 20,8 Тэрмэз
10 Сырдар’інскі вілаят Sirdaryo viloyati
Сирдарё вилояти
727,2 5,1 Гулістан
12 Ташкенцкі вілаят Toshkent viloyati
Тошкент вилояти
2644,4 15,3 Ташкент
4 Фэрганскі вілаят Farg’ona viloyati
Фарғона вилояти
3229,2 6,8 Фэргана
13 Харэзмскі вілаят Xorazm viloyati
Хоразм вилояти
1601,1 6,3 Ургенч

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]