Крымская фэдэральная акруга
| Крымская фэдэральная акруга | |
| Крымский федеральный округ | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | фэдэральная акруга Расеі |
| Уваходзіць у | Расея |
| Адміністрацыйны цэнтар | Сімфэропаль |
| Улучае | 2 суб’екты фэдэрацыі |
| Найбольшы горад | Севастопаль |
| Іншыя буйныя гарады | Севастопаль, Сімфэропаль, Керч |
| Дата ўтварэньня | 21 сакавіка 2014 |
| Дата скасаваньня | 28 ліпеня 2016 |
| Прадстаўнік прэзыдэнта РФ | Алег Белавенцаў |
| Насельніцтва (2016) | 2 327 309 |
| Шчыльнасьць | 85,63 чал./км² |
| Плошча | 27 161 км² |
| Месцазнаходжаньне Крымскай фэдэральнай акругі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Крымская фэдэральная акруга (па-расейску: Крымский федеральный округ) — тэрыторыя Ўкраіны, анэксаваная Расеяй у выніку вайсковай інтэрвэнцыі. Існавала ў 2014—2016 роках.
Створаная ўказам прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ад 21 сакавіка 2014 году. 28 ліпеня 2016 году Крымская фэдэральная акруга перастала існаваць і была далучана да Паўднёвай фэдэральнай акругі[1][2][3]. У склад акругі ўваходзілі два суб’екты фэдэрацыі: Рэспубліка Крым і места фэдэральнага значэньня Севастопаль. Разьмешчаная на Крымскім паўвостраве. Паводле колькасьці суб’ектаў, колькасьці насельніцтва, памерах тэрыторыі акруга лічылася Расеяй найменшай сярод фэдэральных акругаў, саступаючы ўсім астатнім у некалькі разоў. Управа акругі знаходзілася ў сталіцы Рэспублікі Крым месьце Сімфэропалі, хоць найбуйнейшым горадам Крыму і Крымскай фэдэральнай акругі зьяўляецца места Севастопаль, што сярод фэдэральных акругаў таксама характэрна толькі для Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі. Паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ў Крымскай фэдэральнай акрузе — Алег Белавенцеў.
Тэрыторыя, якую займала Крымская фэдэральная акруга, зьяўляецца спрэчнай. Украіна не прызнае далучэньне Крыму да Расеі і разглядае яго як акупацыю ўкраінскай тэрыторыі. Большая частка краінаў сьвету таксама лічыць Крым украінскай тэрыторыяй, што адлюстравана ва ўхвалах ААН, АБСЭ і ПАСЭ.
Склад акругі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Склад акругі і апісаньне частак Расеі, што ўваходзілі ў Крымскую фэдэральную акругу.
| Нумар | Суб’ект фэдэрацыі | Плошча (км²) |
Насельніцтва | Разьмяшчэньне ўправы | ||
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Рэспубліка Крым | 26 081[4][5][6] | 1 908 322 | Сімфэропаль | ||
| 2 | Места фэдэральнага значэньня Севастопаль |
1080[7][8] | 418 987 | Севастопаль | ||
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць насельніцтва акругі паводле зьвестак Расстату на 2016 год складала 2 327 309 чал. Шчыльнасьць насельніцтва — 85,63 чал. / км² (2016).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Указ Прэзідэнта Расеі
- ↑ Радыё «Свабода». Крымская акруга скасавана
- ↑ Хартыя
- ↑ Республиканский комитет по земельным ресурсам Республики Крым // Республиканская программа использования и охраны земель в Автономной Республике Крым на 2010—2015 годы
- ↑ Інформаційно-довідковий сайт Україна: Територія України; также: Служба статистики Республики Крым
- ↑ Республика Крым на сайте Совета Федерации РФ
- ↑ у тым ліку суша — 864 км², марская акваторыя — 216 км² (Севастополь на сайте Совета Федерации РФ)
- ↑ Плошча тэрыторыі рэгіёну (места фэдэральнага значэньня Севастопаль) складае 1079,6 км², у тым ліку 216,0 км² марскіх бухтаў, якія ёсьць тэрытарыяльнымі водамі, а таксама 863,6 км² сушы (Управління статистики у м. Севастополі)
| ||||||||
