Перайсьці да зьместу

Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга
Северо-Кавказский федеральный округ
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус фэдэральная акруга
Уваходзіць у Расея
Адміністрацыйны цэнтар Пяцігорск
Улучае 7 суб’ектаў фэдэрацыі
Найбольшы горад Махачкала
Іншыя буйныя гарады Махачкала, Стаўрапаль, Уладзікаўказ, Грозны, Нальчык
Дата ўтварэньня 13 траўня 2000 — 21 чэрвеня 2000, адноўлены 2010
Прадстаўнік прэзыдэнта Алег Яўгеньевіч Белавенцаў
Насельніцтва (2016)
9 718 001
(6,63%)
Шчыльнасьць 57,02 чал./км²
Плошча 170 439 км² км² (1%)
Месцазнаходжаньне Паўночна-Каўкаская фэдэральнай акругі
Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга — адна з фэдэральных акругаў Расейскай Фэдэрацыі. Створана згодна з указам Прэзыдэнта РФ 19 студзеня 2010 году шляхам вылучэньня часткі тэрыторыі са складу Паўднёвай фэдэральнай акругі.

Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга ўключае 6 рэспублік і 1 край. Яе плошча — 172 360 км² (1% тэрыторыі Расеі):

Пры стварэньні фэдэральных акругаў 13 траўня 2000 году, ужо была ўтворана Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга, потым (21 чэрвеня) перайменаваны ў Паўднёвую фэдэральную акругу.

У 2010 годзе стварэньне дадзенае новае акругі стала першай зьменай ліку й абшару фэдэральных акругаў з моманту іх заснаваньня ў 2000 годзе прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі Уладзімірам Пуціным.

Плошча акругі складае 1% плошчы Расейскай Фэдэрацыі , што зьяўляецца найменшай значэньнем сярод фэдэральных акругаў Расейскай Фэдэрацыі. Акруга ня мае выхаду да сусьветнага акіяна (хоць выходзіць на Касьпійскае мора).

У склад акругі ўваходзяць сем суб’ектаў фэдэрацыі. Зьяўляецца адзінай з фэдэральных акругаў, у якой няма ні адной вобласьці й у якім этнічныя расейцы ня маюць абсалютнай большасьці насельніцтва акругі.

Сталіца акругі — места Пяцігорск, адзіная сталіца ва ўсёй Расейскай Фэдэрацыі, якая не зьяўляецца сталіцай суб’екта, што ўваходзіць у склад акругі. Таксама Пяцігорск адзіная сталіца акругі Расейскай Фэдэрацыі, што не зьяўляецца найбуйнейшым населеным пунктам акругі. З красавіка 2010 году па чэрвень 2011 году сядзіба намесьніка Старшыні Ўрада Расейскай Фэдэрацыі, паўнамоцнага прадстаўніка Прэзыдэнта ў Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акрузе Аляксандра Хлапоніна часова разьмяшчалася ў Есентуках, пасьля чаго была разьмешчана ў Пяцігорску й перайшла на працоўны рэжым. Найбуйнейшым горадам акругі зьяўляецца Махачкала, яшчэ некалькі гарадоў (Стаўрапаль, Грозны, Нальчык) таксама маюць больш насельніцтва, чым у Пяцігорску.

У верасьні 2010 году Ўрад Расейскай Фэдэрацыі зацьвердзіў Комплексную стратэгію сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Паўночна-Каўкаскай Фэдэральнай акругі да 2025 году.

Тут прыводзіцца сьпіс частак Расеі, што ўваходзяць у склад Паўночна-Каўкаскае фэдэральнае акругі.

Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга
Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга
Сьцяг Частка Расеі Плошча (км²) Насельніцтва (чал.) Сталіца й насельніцтва
1 Рэспубліка Дагестан 50 270 3 015 660 Махачкала (587 876)
2 Рэспубліка Інгушэція 3628 472 776 Магас (6880)
3 Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка 12 470 862 254 Нальчык (239 040)
4 Карачаева-Чаркесія 14 277 467 797 Чаркеск (123 128)
5 Паўночная Асэтыя 123 128 703 745 Уладзікаўказ (307 478)
6 Стаўрапальскі край 66 160 2 801 597 Стаўрапаль (429 571)
7 Чачэнія 15 647 1 394 172 Грозны (287 410)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]