Уладзімерская вобласьць
Уладзімерская вобласьць | |
Владимирская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральны эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Уладзімер |
Дата ўтварэньня | 14 жніўня 1944 |
Губэрнатар | Мікалай Вінаградаў |
Насельніцтва (2010) | 1 444 606[1] (30-е месца) |
Шчыльнасьць | 49,7 чал./км² |
Плошча | 29 084 км² (66-е месца) |
Месцазнаходжаньне Уладзімерскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-VLA |
Код аўтам. нумароў | 33 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Уладзіме́рская во́бласьць (па-расейску: Владимирская область) — вобласьць у эўрапейская частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўладзімер, адлегласьць якога да Масквы складае 154 км. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Іванаўскай, Разанскай і Ніжагародзкай абласьцямі. Створана як вобласьць РСФСР 14 жніўня 1944 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уладзімерская вобласьць разьмешчана ў цэнтры эўрапейскай часткі Расеі на поўдні Волгаўска-Оцкім міжрэччы, у 80 км на ўсход ад Масквы. Уладзімерская вобласьць працягнулася на 170 км з поўначы на поўдзень і на 280 км — з захаду на ўсход.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнымі мінэральнымі рэсурсамі вобласьці зьяўляюцца вапнякі, торф, будаўнічыя пяскі й камень, вогнетрывалыя й цагляныя гліны. Мае запасы торфу ў памеры 59 млн тон, асноўная іхняя частка залягае ў межах Мяшчэрскай нізіны. Агульныя паклады вапнякоў складаюць 30 млн тон.
Кварцавыя пяскі ў вобласьці чыстыя, дробныя, амаль без прымешак гліністых часьцінак ледніковага паходжаньня маюць фэдэральнае значэньне, у вялікіх колькасьцях залягаюць у паўднёвых раёнах вобласьці (Гусь-Хрустальны й Меленкоўскі раёны). Выкарыстоўваюцца пяскі для вытворчасьці шкла й крышталю. Таксама ў вобласьці маюцца фасфарыты, жалезная руда, ёсьць невялікія паклады гіпсу, флюсавых матэрыялаў і мэталюргічных даламітаў мясцовага значэньня.
На тэрыторыі вобласьці сустракаюцца натуральныя крыніцы мінэральных вод.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя рэкі вобласьці ёсьць Клязьма й Ака. Па тэрыторыі вобласьці працякаюць сотні вялікіх і малых рэкаў, агульнай працягласьцю больш за 8,6 тысячы км.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старажытныя сьляды знаходжаньня чалавека ставяцца да верхняга палеаліту. Тэрыторыю вобласьці з даўніх часоў насялялі мешчэра, мурама й мера. З X стагодзьдзя пачалася славянская калянізацыя вобласьці, паўсталі гарады Мурам, Суздаль. У XI стагодзьдзі тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Растоўска-Суздальскага княства, у XII стагодзьдзі — Уладзімерска-Суздальскага княства. На пачатку XII стагодзьдзя паўстаў Уладзімер, тады ж, верагодна, і Яраполк-Залескі. У сярэдзіне XII стагодзьдзя пры Юрыі Даўгарукім і Андрэі Багалюбскім землі Ўладзімерскай вобласьці пачалі імкліва разьвівацца.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 444 606 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы, сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць украінцы й татары. Беларусы таксама маюцца ў вобласьці ў колькасьці 5682 чалавекі паводле зьвестак на 2002 год.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтральнае месца ў эканоміцы займае прамысловасьць, асаблівы ўплыў на разьвіцьцё аказвае фэдэральны транспарт, прадстаўлены некалькімі буйнымі магістралямі. Фэдэральнае фінансаваньне ў балянсе рэгіянальнага бюджэту дасягае 25% (2006).
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У структуры прамысловасьці асноўную ролю гуляе машынабудаваньне, якое стварае да 40% прамысловага прадукту, істотнае значэньне гуляе харчовая прамысловасьць (да 17% прамысловага прадукту), электраэнэргетыка (10%), шкляная (да 7%) й лёгкая (каля 5%) прамысловасьці.
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць спэцыялізуецца на расьлінаводзтве, малочна-мясной жывёлагадоўлі й птушкагадоўлі. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі ёсьць жывёлагадоўля малочна-мяснога напрамку.