Хакасія
Рэспубліка Хакасія | |
рас. Республика Хакасия хак. Хакас Республиказы | |
![]() | ![]() Сьцяг |
Гімн | адсутнічае |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Эканамічны раён | Усходне-Сыбірскі |
Статус | Рэспубліка |
Уваходзіць у | Сыбірскую фэдэральную акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Абакан |
Улучае | 8 раёнаў, 5 мескіх акругаў |
Найбольшы горад | Абакан |
Іншыя буйныя гарады | Абакан, Чарнагорск |
Дата ўтварэньня | 20 кастрычніка 1930 (як Хакаская АВ) 1990 (як Хакаская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) 1991 (як Хакаская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) 1992 (як Рэспубліка Хакасія) |
Старшыня Ўраду | Валянцін Канавалаў |
Старшыня Вярхоўнага Савету | Уладзімер Штыгашаў |
Афіцыйныя мовы | расейская, хакаская |
Насельніцтва (2013) | ▲533 025[1] (71-е месца) |
Шчыльнасьць | 8,66 чал./км² |
Нацыянальны склад | расейцы, хакасы |
Плошча | 61 569 км² (46-е месца) |
Месцазнаходжаньне Хакасіі | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +8 |
Код ISO 3166-2 | RU-KK |
Тэлефонны код | 390 |
Код аўтам. нумароў | 19 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Хака́сія (афіцыйна Рэспу́бліка Хака́сія, па-расейску: Хакасия, Республика Хакасия, па-хакаску: Хакас Республиказы) — рэспубліка ў складзе Расейскае Фэдэрацыі[2] і яе суб’ект, уваходзіць у склад Сыбірскай фэдэральнай акругі. Адміністрацыйны цэнтар — места Абакан, якое разьмешчанае на ўсходзе рэспублікі.
Мяжуе з Кемераўскай вобласьцю (на захадзе), Краснаярскім краем (на поўначы ды ўсходзе), Тувой (на паўднёвым усходзе) ды Рэспублікай Алтай (на паўднёвым захадзе).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад VI ст. тэрыторыя сучаснае Хакасіі зьяўлялася цэнтрам тагачаснае Кыргыскае дзяржавы. У XIII ст., пасьля паразы ад манголаў, большая частка кыргызаў мігравала на паўднёвы ўсход і асела на тэрыторыі сучаснага Кыргыстану. Сучасныя хакасы лічаць сябе нашчадкамі кыргызаў, якія засталіся ў той час у Сыбіры.
У 1707 годзе тэрыторыя Хакасіі была ўключаная ў склад Расеі, што было пацьверджана расейска-кітайскай дамовай у 1727 годзе. Царская палітыка спрыяла працэсу ссылкі асуджаных злачынцаў з эўрапейскай часткі Расеі, ішоў працэс збудаваньня ўмацаваных паселішчаў. Тым часам, значная частка хакасаў пачала пераходзіць ва ўлоньне Расейскай Праваслаўнай Царквы і спыняць качавы лад жыцьця.
У часах Лютаўскае ды Кастрычніцкае рэвалюцыяў у Расеі, расейцы складалі прыкладна палову ад насельніцтва сучаснай Хакасіі. 20 кастрычніка 1930 году была ўтвораная хакаская аўтаномія ў складзе РСФСР у форме аўтаномнай вобласьці, якая падчас свайго існаваньня ўваходзіла ў склад Краснаярскага краю. У 1990 годзе яе статус быў падвышаны да Аўтаномнае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі, праз год — да Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі. У 1992 рэспубліка набыла назву Рэспубліка Хакасія і стала паўнапраўным суб’ектам Расейскай Фэдэрацыі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак на 2013 год насельніцтва Рэспублікі Хакасія склала 533 025 чал.[1], у тым ліку шчыльнасьць насельніцтва 8,66 чал./км², адсоткавая дзеля гарадзкога насельніцтва ад усяго насельніцтва рэспублікі — 67,75%.
Паводле вынікаў перапісу насельніцтва ў Расеі ў 2010 годзе адсоткавыя дзелі народаў у складзе нацыянальнае структуры насельніцтва Хакасіі разьмеркаваліся наступным чынам[3]:
Найбольшую частку хакасаў ад насельніцтва паказвае Аскіскі раён (цэнтар і захад рэспублікі) — 31,6% ад насельніцтва; найменшую — Баградзкі (паўночны ўсход) — 0,9% ад насельніцтва раёну.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адпаведнасьці з прынятымі рэспубліканскімі законамі па рэалізацыі Фэдэральнага закону ад 6 кастрычніка 2003 року 131-ФЗ «Пра агульныя прынцыпы арганізацыі мясцовага самакіраваньня ў Расейскай Фэдэрацыі», у Хакасіі ўтворана 100 муніцыпальных утварэньняў, зь іх:
Зноў утворана 8 мескіх і 77 сельскіх паселішчаў.
- Мескія акругі:
- Абаза
- Абакан
- Саянагорск
- Сорск
- Чарнагорск
- Муніцыпальныя раёны:
- Алтайскі
- Аскіскі
- Бейскі
- Баградзкі
- Арджанікідзэўскі
- Таштыпскі
- Вусьць-Абаканскі
- Шырынскі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xls
- ^ Канстытуцыя Расейскае Фэдэрацыі (артыкул 5, пункты 1, 2).
- ^ https://web.archive.org/web/20200501193326/https://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab7.xls
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аналяг беларускага гарсавету.
- ^ Аналяг беларускага сельсавету або пассавету.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Хакасія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў