Краснаярск
| Краснаярск лац. Krasnajarsk рас. Красноярск | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Краснаярскі край | ||||
| Дата заснаваньня | 19 жніўня 1628 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Уладзіслаў Логінаў | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 162 м[1] | ||||
| Часавы пас | UTC+7 | ||||
| Каардынаты | 56°01′ пн. ш. 92°52′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 1 006 800 чал. (2012)[2][3] | ||||
| Афіцыйная мова | расейская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 391 | ||||
| Паштовыя індэксы | 660000–660136 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | admkrsk.ru | ||||
| Краснаярск на мапе Расеі Краснаярск | |||||
Краснаярск (па-расейску: Красноярск) — горад у Расеі, найбуйнейшы эканамічны, навуковы й культурны цэнтар Цэнтральнае й Усходняе Сыбіры, адміністрацыйны цэнтар Краснаярскага краю. Горад зьяўляецца таксама разьвітым прамысловым цэнтрам, маючы інфраструктуры такім галін прамысловасьці, як то касьмічная, каяровая мэталюргія, гідраэнэргетыка.
Горад быў заснаваны ў 1628 годзе, зьяўляючыся, такім чынам, найбуйнейшым са старадаўніх гарадоў Сыбіры. Паводле дадзеных на красавік 2012 году колькасьць насельніцтва гораду пераўзышла мільён чалавек[4]. Усяго ў Краснаярскай аглямэрацыі пражывае 1,186 млн чалавек. Горад разьмешчаны на абодвух берагах Енісею.
Горад абраны месцам правядзеньня сусьветных спартовых спаборніцтваў сярод студэнтаў Зімовай Унівэрсыяды 2019 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Перад прыходам рускіх ваяроў тэрыторыя сучаснага Краснаярску ўваходзіла ў Язерскае княства енісейскіх кыргызаў. Гара Кум-Цігей, верагодна, была сьвятым месцам качынцаў. Улетку 1927 году экспэдыцыяй музэю Прыенісейскага краю выявіла на Каравульнай гары, дзе цяпер разьмяшчаецца Капліца Параскевы Пятніцы, багатае пахаваньне XIII—XIV стагодзьдзяў. Багацьце прадметаў, выяўленых у магільніку можа сьведчыць аб тым, што на гары былі пахаваныя чальцы шляхетнага княскага роду, якія, верагодна, і кіравалі гэтай тэрыторыяй.
Мясцовасьць, на якой пасьля быў пабудаваны Краснаярск[5], стала вядомай рускім яшчэ ў 1608 годзе. У гэтым годзе казакі з Кецкага астрогу, пад правадырствам енісейска-асьцяцкіх князькоў Урнука й Намака, адправіліся ўверх па Енісеі, з намерам знайсьці «новую зямельку», а затым далучыць іх да валадарстваў маскоўскага цара. Плывучы ўверх па Енісеі, казакі сустрэлі зямлю, якою валодаў арынскі князёк Цюлькоў, і назвалі яе «Цюлькінскаю зямелькаю». Гэтая назва затрымалася да пабудовы Краснаярскага астрогу й сыходу арынцаў. Арынцы, якія падтрымліваліся ня толькі качынцамі, але й енісейскай кыргызамі, доўгі час не згаджаліся плаціць ясак рускім і прымалі ўсе меры да выдаленьня апошніх з занятага імі месца. З гэтаю мэтай яны амаль бесьперапынна турбавалі іх набегамі, якія, да рэшце рэшт, сталі настолькі небясьпечнымі, што казакі вырашылі зьвярнуцца да Енісейскага ваяводы з просьбай аб дапамозе й абароне.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пажар 1773 году зьнішчыў Краснаярскі астрог й практычна ўвесь горад, пасьля пажару засталося толькі трыццаць дамоў. З Табольску быў дасланы сяржант геадэзіі Пётар Майсееў, які даў гораду лінейную пляніроўку пецярбурскага тыпу.
Вуліцы Краснаярска былі прамыя й роўныя, арыентаваны па баках сьвету. Шыротная вуліцы пракладваліся паралельна Енісею з захаду на ўсход, ад Старога базару, разьмешчанага побач з Васкрасенскім саборам недалёка ад месца зьліцьця Енісея й Качы, у бок Мікалаеўскай горы. Мэрыдыянальныя вуліцы ішлі з поўдня на поўнач, ад Енісею ў бок Пакроўскай гары. Яны будаваліся пэрпэндыкулярна шыротным вуліцам і спынялі іх пад прамымі кутамі. Кварталы былі прыкладна аднолькавымі паводле памерам і мелі правільныя геамэтрычныя формы. Вуліцы разыходзіліся ад плошчаў і сыходзіліся да плошчаў, і на гэтых адкрытых, здалёк бачных плошчах узвышаліся буйныя грамадзкія будынкі.
У сярэдзіне 1820-х гадоў у бюро пад пачаткам архітэктара Ўільяма Гэстэ быў распрацаваны пэрспэктыўны генэральны плян гораду. Рэалізацыя гэтага праекту толькі ў нязначнай ступені закранула гістарычную частку гораду, то бок у цэнтры было прадпрынята выраўноўваньне «чырвоных» лініяў і ўзбуйненьне кварталаў.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-gnkdnx/%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BD%D0%BE%D1%8F%D1%80%D1%81%D0%BA/?zoom=19¢er=56.00912%2C92.87341&popup=56.00926%2C92.87329
- ↑ Вынікі Ўсерасейскага перапісу насельніцтва 2012
- ↑ С начала года численность Красноярска выросла на 8,8 тысячи человек. Независимое информационное агентство
- ↑ 10 апреля 2012 года в Красноярске родился миллионный житель. Официальный сайт администрации города Красноярска
- ↑ Высотный Красноярск. Непутевые заметки
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||