Грозны
Грозны | |||||
па-расейску: Грозный' | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1818 | ||||
Горад з: | 1869 | ||||
Былыя назвы: | 1818—1869 — Грозная, ад 1869 — Грозны | ||||
Мэр: | Іслам Кадыраў [1] | ||||
Плошча: | 324,16 км² | ||||
Вышыня: | 130 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
277 414 855,8 | ||||
Тэлефонны код: | 8712 | ||||
Паштовы індэкс: | 364000-364099 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°19′ пн. ш. 45°42′ у. д. / 43.317° пн. ш. 45.7° у. д.Каардынаты: 43°19′ пн. ш. 45°42′ у. д. / 43.317° пн. ш. 45.7° у. д. | ||||
Грозны на мапе Расеі ![]() ![]() Грозны | |||||
![]() | |||||
http://www.groz-mer.ru/ |
Грозны (па-расейску: Грозный) (чачэнская назва места — Соьлжа-ГӀала — ад ракі Сунжа (Соьлжа) + гӀала «места», што азначае места на Сунжы) — места на Паўночным Каўказе, на поўдні Расеі, сталіца Чачэніі, цэнтар Грозьненскага раёну. Места разьмешчанае на абодвух берагах ракі Сунжа, прытока Цераку.

Адно з найбуйных местаў Паўночнага Каўказу. Другое месца паводле плошчы й трэцяе паводле насельніцтва.
Насельніцтва — 277 тыс. чалавек (на 2013 год), што складае 21 % насельніцтва рэспублікі.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва места па-расейску:
На чачэнскай мове :
- Соьлж-ГІала — літаральна «места Сунжы».
У 1998—1999 гг. адміністрацыя непрызнанай Чачэнскае Рэспублікі Ічкерыя, якая кантралявала места, перайменавала Грозны ў Джахар-ГІала (места Джахара) ў гонар лідэра рэспублікі Джахара Дудаева.
У 2000 годзе галава Чачэніі Ахмат Кадыраў, калі пачаліся размовы пра перанос сталіцы ў менш разбураны вайной Гудармес, заявіў, што сталіцай Чачэніі застанецца Грозны.
У 2005 годзе чачэнскі парлямэнт прапанаваў перайменаваць места ў Ахмадкала (Ахмад-Кала) ў гонар загінулага прэзыдэнта Ахмад-Хаджы Кадырава. Прапанова была адхіленая Рамзанам Кадыравым.[3][4]
Фізыка-геаграфічная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клімат Грознага лагодна-кантынэнтальны зь мягкай зімой і сьпякотным ды працяглым летам. Грозны не абаронены ад паўночных халодных вятроў, і таму, ў адрозьненьне ад чарнаморскага ўзьбярэжжа Краснадарскага края, зіма ў месьце значна халаднейшая. Часам магчымыя моцныя маразы (-20 °C і ніжэй).
Лета ў Грозным сьпякотнае й доўгае, сьпёка часам дасягае +35 °C у ценю. Ападкі ўлетку нерэгулярныя й вар’іруюцца ад месяца да месяца.
Адміністратыўны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Заводзкі раён — 66 043 чал.
- Ленінскі раён — 82 665 чал.
- Акцябрскі раён — 67 863 чал.
- Старапрамыслоўскі раён — 60 843
Кожны з раёнаў падзяляецца на 5 тэрытарыяльна-адміністратыўных акругаў (ТАА). Усяго ў Грозным 20 ТАА.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Мэрам Грознага стаў Іслам Кадыраў па-расейску: {{{1}}}
- ^ Здымкі фартэцыі па-расейску: {{{1}}}
- ^ Места Грозны. Даведка па-расейску: {{{1}}}
- ^ Парлямэнт Чачэніі просіць Пуціна перайменаваць Грозны ў Ахмадкалу па-расейску: {{{1}}}