Перайсьці да зьместу

Абакан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абакан
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Хакасія
Першыя згадкі 1675
Дата заснаваньня 1931
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Мікалай Булакін[d] і Аляксей Віктаравіч Лёмін[d]
Геаграфія
Плошча 112,38 км²
Вышыня НУМ 245 м
Каардынаты 53°43′ пн. ш. 91°25′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 176 200 чал. (2015)
Этнічны склад насельніцтва расейцы, хакасы
Нацыянальны склад насельніцтва расейцы, хакасы (2013)
Афіцыйная мова Хакаская мова і расейская мова
Этнахаронімы абака́нец[1] і абака́нцы[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 3902
Паштовы індэкс 6550
Узнагароды
ордэн „Знак Пашаны“
Сайт абакан.рф
Абакан на мапе Расеі
Абакан
Абакан
Абакан

Абака́н (па-расейску: Абакан, па-хакаску: Ағбан) — места ў Расеі, сталіца Хакасіі.

У 1780-я гады існавала вёска Вусьць Абаканскае, дзе ў 19 стагодзьдзі была земская ўправа хакасаў. У 1931 годзе Абакан стаў местам. З 1930 году места стала сталіцай Хакаскай аўтаномнай вобласьці. Цяпер места — сталіца Хакасіі.

Места знаходзіцца ў вусьці ракі Абакан, якая цячэ ў раку Енісей. Плошча места 112,38 км².

Насельніцтва Абакану складае 176 200 чалавек.

Прамысловасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Абакан сучаснае места з разьвітою прамысловасьцю. Маюцца заводы па рамонце цягнікоў. Ёсьць прадпрыемствы харчовае, лёгкае галінаў.

Для места мае вялікае значэньне чыгунка, што злучае Абакан зь местамі Масква, Краснаярск, Новакузьнецк, Барнаул, Іркуцк і г. д.[2].

  1. 1 2 Левашов Е. А. Абака́н // (нявызначаны загаловак) (рас.)СПб: Дмитрий Буланин, 2000. — С. 19. — ISBN 5-86007-221-X
  2. БСЭ. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 1. А — Ангоб. 1969. 608 стр., илл.; 47 л. илл. и карт, 1 отд. л. табл.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]