Герб Расеі
Герб Расеі — адзін з галоўных дзяржаўных сымбаляў Расеі, нараўне са сьцягам і гімнам.
Герб Расейскай Фэдэрацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля пераназваньня РСФСР у Расейскую Фэдэрацыю 25 сьнежня 1991 году працягваў выкарыстоўвацца стары герб.
21 красавіка 1992 году надпіс «РСФСР» быў зьменены на «Расейская Фэдэрацыя».[1]
Герб Расейскай фэдэрацыі быў зьменены ўказам прэзыдэнта 30 лістапада 1993 году. Ён засноўваецца на гербе Расейскай імпэрыі і мае прызначэньне замяніць сабой герб РСФСР пасьля распаду СССР.
У цэнтры намаляваны вершнік, які забівае дзідай цмока[2].
Тры кароны ўвасабляюць сувэрэнітэт як усёй Расейскай Фэдэрацыі, так і яе частак, суб’ектаў фэдэрацыі. Скіпэтар зь дзяржавай, якія дзьвюхгаловы арол трымае ў лапах, сымбалізуюць дзяржаўную ўладу і адзіную дзяржаву[3].
Герб зацьверджаны фэдэральным канстытуцыйным законам «Аб Дзяржаўным гербе Расейскай Фэдэрацыі» ў 2000 годзе. Закон дапушчае ўзнаўленьне гербу без геральдычнага шчыта ў выглядзе аднаго дзьвюхгаловага арла, а таксама ў аднакаляровым варыянце.
Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скіпэтар, які арол трымае ў правай лапе, увянчаны невялікім дзьвюхгаловым арлом, які, у сваю чаргу, таксама трымае скіпэтар і г. д. да бясконцасьці. Дзьвюхгаловы арол прыйшоў у Масковію з Бізантыі, дзе ён сымбалізаваў адзінства імпэратара і патрыярха.
Галерэя гербаў Расеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
сярэдзіна XVI стагодзьдзя
1 чвэрць XVIII стагодзьдзя
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дзьвюхгаловы арол
- Герб Расейскай імпэрыі
- Гісторыя гербу Расеі
- Дзяржаўныя сымбалі Расеі
- Галерэя дзяржаўных гербаў з выявай арла
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Закон РФ ад 21 красавіка 1992 г. N 2708-I «Аб зьменах і дадатках Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі»
- ^ Фэдэральны канстытуцыйны закон «Аб дзяржаўным гербе Расейскай Фэдэрацыі», 20 сьнежня 2000 г., артыкул 1(рас.)
- ^ Дзяржаўны герб РФ на сайце «Дзяржаўная сымболіка»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб Расеі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фэдэральны канстытуцыйны закон Расеі «Аб Дзяржаўным гербе Расейскай Фэдэрацыі»(рас.)
- Гісторыя гербу Расеі(рас.)
- Расейскі герб (асабістае меркаваньне прафэсіянала)(рас.)
- Гісторыя разьвіцьця Расейскага гербу(недаступная спасылка)(рас.)