Белгарад
Белгарад | |||||
рас. Белгород | |||||
![]() | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | XI ст. | ||||
Горад з: | 1596 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Белгародзкая вобласьць | ||||
Кіраўнік: | Валянцін Дзямідаў[d] | ||||
Плошча: | 153,1 км² | ||||
Вышыня: | 130 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 373 528 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2439,76 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 4722 | ||||
Паштовы індэкс: | 308000–309000 | ||||
Нумарны знак: | 31 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°36′0″ пн. ш. 36°36′0″ у. д. / 50.6° пн. ш. 36.6° у. д.Каардынаты: 50°36′0″ пн. ш. 36°36′0″ у. д. / 50.6° пн. ш. 36.6° у. д. | ||||
Белгарад на мапе Расеі ![]() ![]() Белгарад | |||||
![]() | |||||
www.beladm.ru |
Бе́лгарад (па-расейску: Белгород) — места Белгародзкай вобласьці Расеі і яе адміністрацыйны цэнтар. Заснаваны ў XVI стагодзьдзі, горад з 1596 году. Насельніцтва 358 тыс. чалавек (2008). Насельніцтва аглямэрацыі 0,5 млн чалавек. Горад вайсковай славы.
Разьмешчаны на паўднёвай ускраіне Сярэднерасейскага ўзвышша, пераважна на правым беразе ракі Северскі Данец (правы прыток Дону), за 697 км на поўдзень ад Масквы, за 40 км ад мяжы з Украінай.
Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тапонім «Белгарад» паходзіць ад спалучэньня словаў «белы» і «горад». Ёсьць некалькі варыянтаў зьяўленьня спалучэньня. Першы варыянт: «Белы горад» — крэпасьць, сьцены якой пабудаваныя зь белага камня. Іншае тлумачэньне зьвязваецца з назвай крэйдавай гары («Белая гара»), на схілах якой разьмяшчаецца Белгарад, тады назва мае значэньне «горад на белай гары».