Ульянаўская вобласьць
Ульянаўская вобласьць | |
Ульяновская область | |
Сьцяг | |
Гімн | гімн Ульянаўскай вобласьці[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Прыволская фэдэральная акруга Паволскі эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Ульянаўск |
Дата ўтварэньня | 19 студзеня 1943 |
Губэрнатар | Сяргей Марозаў |
Насельніцтва (2010) | 1 292 174[1] (38-е месца) |
Шчыльнасьць | 34,8 чал./км² |
Плошча | 37 181 км² (59-е месца) |
Месцазнаходжаньне Ульянаўскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-ULY |
Код аўтам. нумароў | 73, 173 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Улья́наўская во́бласьць (па-расейску: Ульяновская область) — вобласьць у эўрапейская частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўльянаўск. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Самарскай, Саратаўскай, Пензенскай абласьцямі, Мардовіяй, Чувашыяй і Татарстанам. Створана як вобласьць РСФСР 19 студзеня 1943 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ульянаўская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе эўрапейскай частцы Расеі, у Сярэднім Паволжы. Паводле тэрыторыі яна займае 59 месца ў Расейскай Фэдэрацыі й апошняе сярод васьмі рэгіёнаў Паволжа. У Прыволскай фэдэральнай акрузе Ульянаўская вобласьць паводле тэрыторыі займае адзінаццатае месца з чатырнаццаці рэгіёнаў.
Рака Волга падзяляе тэрыторыю вобласьці на ўзвышанае Правабярэжжа й нізкае Левабярэжжа. Правабярэжная частка занятая Прыволскім узвышшам, з вышынёй да 363 м, зь выходзячым да Волгі Ўндорскімі, Крэменскімі й Сенгілееўскімі гарамі. Паверхня левабярэжняй частцы ёсьць спадзіста-ўвалістая раўніна.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядучае становішча ў структуры мінэральна-сыравінных рэсурсаў вобласьці займаюць нафта, ейныя запасы складаюць 42 млн тон, шкло, цэментнае, крамяністае, запасы каля 50 млн тон, і карбанатныя сыравіны, а таксама сыравіна для грубай керамікі. Таксама ў вобласьці выяўлена й разьведана 493 радовішчы торфу з запасамі 33,2 млн тон.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўная рака — Волга з прытокамі Сура, Сьвіяга, Вялікі Чэрэмшан. Частка Радзішчэўскага раёна вобласьці разьмешчана на берагах Саратаўскага вадасховішча.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Засяленьне Сярэдняга Паволжа людзьмі паводле зьвестак археалягічнай навукі адбылося больш за 100 тысячаў гадоў таму. Пра прысутнасьць людзкіх калектываў ува Ўльянаўскай вобласьці ў эпоху палеаліту сьведчаць асобныя стаянкі й месцазнаходжаньні прыладаў з каменю й косткі, выяўленыя ў вусьці ракі Чэрэмшан на паўвостраве Тунгуз, на ўзьбярэжжы Волгі ў раёне Ўндораўскага курорту.
У VIII—IX стагодзьдзях Ульянаўская вобласьць уваходзіла ў склад раньняй Волскай Булгарыі як зьвяз качавых цюркамоўных і аседлых вугора-фінскіх плямёнаў. У канцы XIV—пачатку XV стагодзьдзя пасьля спусташальнага набегу сярэднеазіяцкага кіраўніка Тамэрлана пачалося запусьценьне тэрыторыі рэгіёну. З канца 30-х гадоў XV стагодзьдзя край увайшоў у склад Казанскага ханства. Пасьля ўзяцьця Казані тэрыторыя будучага Сымбірскага намесьніцтва паступова засялялася русінамі, якія зьмешваліся зь мясцовымі татарамі.
У канцы 40-х гадоў XVII стагодзьдзя пад агульным кіраўніцтвам стольніка Багдана Хітрава пачалося будаўніцтва Карсунска-Сымбірскай засечнай рысы (1647—1654 гады). Праз 22 гады пасьля заснаваньня Сымбірскай яму давялося вытрымаць моцную барацьбу ў абарону дзяржавы, але ня супраць зьнешніх ворагаў, а супраць казацкай вольніцы, кіраванай найвялікшым данскім атаманам Сьцяпанам Разіным.
У XVIII стагодзьдзі ў сувязі з пашырэньнем тэрыторыі расейскай дзяржавы, у прыватнасьці, ува ўсходнім кірунку, інтэнсіўна сталі асвойвацца й засяляцца паўднёвыя раёны цяперашняй тэрыторыі Ўльянаўскай вобласьці, а сам Сымбірск стаў губляць ваенна-стратэгічнае значэньне, але застаўся губэрнскім цэнтрам. Савецкая ўлада ў Сымбірскай губэрні была ўсталяваная празь месяц зь невялікім пасьля кастрычніцкага перавароту — 10 сьнежня 1917 году.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 292 174 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (72,65%), сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць татары (12,2%), чувашы (8%), мардва (3,63%) і ўкраінцы (1,13%). Беларусы таксама маюцца ў вобласьці ў колькасьці 3891 чалавек паводле зьвестак на 2002 год.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнай галіной спэцыялізацыі зьяўляецца машынабудаваньне, на долю якога прыпадае 56% аб’ёму прамысловай вытворчасьці. Прадстаўлена авіябудаваньне, прыборабудаваньне, станкабудаваньне, аўтамабілебудаваньне. Важнае месца ў галіне займае група заводаў аўтамабільнай прамысловасьці, якія вырабляюць каля 95% расейскіх аўтобусаў і крыху больш за 10% грузавых аўтамабіляў. Ульянаўскі аўтамабільны завод паўстаў у 1941 годзе на базе эвакуяванага маскоўскага ЗІЛу. Тут створана сэрыя аўтамабіляў УАЗ высокай праходнасьці грузападымальнасьцю 0,8 тонаў. Амаль 30% прадукцыі завода ідзе на экспарт. У вобласьці вырабляюць таксама самалёты, станкі, абсталяваньне для хімічнай прамысловасьці й сельскай гаспадаркі.
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ульянаўская вобласьць ёсьць адзін з важных аграрных рэгіёнаў Расеі. У вобласьці разводзяць буйную рагатую жывёлу мяса-малочнага кірунку. Займаюцца птушкагадоўляй, сьвінагадоўляй, авечкагадоўляй, рыбалоўствам. Вядучае месца ў расьлінаводзтве належыць вытворчасьці тэхнічных культураў і бульбы, збожжавых (пшаніца, ячмень, жыта, авёс) і кармавых (кукуруза, люцэрна, сланечнік) культур. У рэгіёне актыўна займаюцца садоўніцтвам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ульянаўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адміністрацыя Ўльянаўскай вобласьці
- Заканадаўства Ўльянаўскай вобласьці
- Ульянаўская вобласьць у даведніку-каталёгу «Ўся Расея»
- Гісторыя Ўльянаўшчыны
- Ульянаўская вобласьць на сайце «Сусьветная геаграфія»
- Сьпіс населеных пунктаў вобласьці