Курганская вобласьць
Курганская вобласьць | |
Курганская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Уральская фэдэральная акруга Уральскі эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Курган |
Дата ўтварэньня | 6 лютага 1943 |
Губэрнатар | Аляксей Какорын |
Насельніцтва (2010) | 911 000[1] (53-е месца) |
Шчыльнасьць | 12,7 чал./км² |
Плошча | 71 488 км² (46-е месца) |
Месцазнаходжаньне Курганскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +6 |
Код ISO 3166-2 | RU-KGN |
Код аўтам. нумароў | 45 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Курга́нская во́бласьць (па-расейску: Курганская область) — вобласьць у цэнтральнай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Курган. Вобласьць уваходзіць ва Ўральскую фэдэральную акругу, мяжуе зь Сьвярдлоўскай, Цюменскай, Чалябінскай абласьцямі й з Казахстанам. Вобласьць утворана 6 лютага 1943 году, калі была вылучана ў асобную адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку зь некалькіх абласьцей.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Курганская вобласьць месьціцца на Паўднёвым Урале, у басейне рэк Табол і Ісеці.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэльеф вобласьці ў асноўным раўнінны, са невялікім нахілам на паўночны ўсход (абсалютныя вышыні складае ад 120 да 200 м).
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат рэзка-кантынэнтальны, характэрныя суровыя зімы й вельмі сьпякотнае лета.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У савецкі пэрыяд тэрыторыя сучаснай Курганскай вобласьці зьяўлялася складовай часткай Уральскай, а затым Чалябінскай і Омскай абласьцей.
Ордэн Леніна (1959).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2002 году колькасьць насельніцтва складала 911 тысяч чалавек. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы (91,5%), потым татары (2,0%), башкіры (1,5%), казахі (1,5%), украінцы (1,1%).
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На базе эвакуяваных у гады Вялікай Айчыннай вайны 16 прадпрыемстваў з заходніх абласьцёў краіны стала фармавацца мясцовая прамысловасьць. У гэтыя часы ў рэгіёне зьявіліся завод дрэваапрацоўчых станкоў, дарожных машынаў, «Курганскі завод колавых цягачоў імя Карбышава» (цяпер канцэрн «Русіч») і іншыя прадпрыемствы.
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўным прыродным багацьцем вобласьці зьяўляецца ўрадлівая зямля. Сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі займаюць больш за 39% плошчы вобласьці. Лясы займаюць прыкладна пятую частку тэрыторыі вобласьці, то бок 1,7 млн га.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Урад Курганскай вобласьці
- Інфармацыйны партал вобласьці
- Курганская абласная Дума
- Курганская вобласьць у даведніку-каталёгу Ўся Расея